За мінулы год праведзена 14 пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы правапарадку Слабада-Кучынскага сельвыканкама, у тым ліку чатыры выязныя. Падчас іх разгледжана 21 пытанне прафілактычнага характару, 153 справы на асоб, якія схільны да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і вядуць асацыяльны лад жыцця.

Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца саветам грамадскага пункта аховы правапарадку, у 2017 годзе звярнуліся да ўрача-нарколага па кансультацыі і лячэнне 9 чалавек, 12 працаўладкаваны, 4 накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. За мінулы год на тэрыторыі сельсавета здзейснена 16 злачынстваў (за 2016 г. — 19), па лініі крымінальнага вышуку — 7, якія ўсе раскрыты, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 74 чалавекі (2016 г. — 88).
Комментарии