Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Доска почета (CMigrator copy 4)

28.02.2018
kazna_zagolovok1-e13651649646781 У мэтах заахвочвання працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці за поспехі і дасягненні ў выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, арганізацыі і стымулявання працы Капыльскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ (рашэнне № 133 ад 13 лютага 2018 года): прызнаць лепшымі па прафесіі за 2017 год, узнагародзіць Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, грашовай прэміяй, занесці на раённую Дошку гонару наступных работнікаў: АСТРЭЙКУ Таццяну Адамаўну — намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»; БАРАНА Уладзіміра Васільевіча — машыніста экскаватара ААТ «ПМК-11 г. Капыль»; БАРЦЭВІЧА Аляксандра Іванавіча — майстра лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва; БАБАРЭКУ Наталлю Віктараўну — фармоўшчыка каўбасных вырабаў УП «Капыльскі кааппрам»; БУЛГАКА Аляксандра Васільевіча — вадзіцеля аўтамабіля Капыльскага раёна газазабеспячэння; ВАСІЛЕВІЧА Дзяніса Аляксандравіча — вадзіцеля аўтамабіля філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124»; ВІННІКА Аляксандра Уладзіміравіча — галоўнага інжынера КУП «Капыльская ЖКГ»; ДЗЕМЧУКА Аляксея Аляксандравіча — камандзіра аддзялення ПАВЧ № 1 г. Капыля Капыльскага РАНС; ДРОБАВА Віктара Фёдаравіча — інжынера-электроніка Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі; ДРОЖЖУ Галіну Віктараўну — мастацкага кіраўніка Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці; ЖОГЛУ Алу Аляксандраўну — загадчыка МТФ «Душава»; ІВАНОЎСКАГА Аляксандра Іванавіча — загадчыка аўтагаража ААТ «Піянер-Агра»; КАРПОВІЧА Уладзіміра Канстанцінавіча — загадчыка сектара аўтаматызацыі ЦБП № 609 філіяла № 633 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Капылі; КІСЕЛЬ Таццяну Мікалаеўну — прадаўца 6 разраду магазіна аг. Лясное; КРАМЯНЧУК Вольгу Міхайлаўну — начальніка вытворчасці Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»; МАЛІНОЎСКУЮ Святлану Станіславаўну — дырэктара ДУ «Капыльскі ТЦСАН»; МЫСІНУ Зінаіду Мікалаеўну — загадчыка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля»; НОВІКА Сяргея Міхайлавіча — трактарыста-машыніста ААТ «Ціміразеўскі»; ОСТРЫКАВУ Алену Мечыславаўну — старшыню Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта; РУДАКОЎСКАГА Уладзіміра Анатольевіча — дырэктара ААТ «Старыца-Агра»; СЕНЮКА Анатоля Леанідавіча — трэнера-выкладчыка па біятлоне ДУ «Капыльская СДЮШАР»; СЯРГЕЙ Зою Вікенцьеўну — тэхніка-асемянатара УП «ПІК-Лясное»; УЛАШЧЫК Алену Анатольеўну — жывёлавода на дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы УП «ПІК-Лясное»; ХРАМЦЭВІЧ Іну Іванаўну — галоўнага заатэхніка КСУП «Доктаравічы»; ЯЗЭПЧЫК Святлану Мікалаеўну — аператара машыннага даення ААТ «Семежава»; ЯСЮЧЭНЮ Таццяну Леанідаўну — медыцынскую сястру хірургічнага аддзялення Капыльскай ЦРБ.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей