Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Прошло заседание совета Копыльского районного объединения организаций профсоюзов

26.02.2018
На пасяджэнні савета Капыльскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў падведзены вынікі работы за 2017 год і намечаны задачы на 2018 год. Удзел у рабоце пасяджэння прынялі галоўны прававы інспектар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Зайцаў, старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыні раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. [caption id="attachment_64647" align="aligncenter" width="580"]■ Дэлегаты прафсаюзнага мерапрыемства ■ Дэлегаты прафсаюзнага мерапрыемства[/caption] Выступаючы з дакладам, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч адзначыла, у прыватнасці, што раённае аб’яднанне прафсаюзаў — гэта самая шматлікая з грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна. Яна ўключае ў сябе каля 11 тысяч чалавек. Самае галоўнае ў дзейнасці прафсаюзаў — забеспячэнне сацыяльнай абароны чалавека працы. А найважнейшым інструментам рэгулявання працоўных адносін паміж работнікам і наймальнікам з'яўляецца калектыўны дагавор. Гэты лакальны дакумент можа значна ўзмацніць у параўнанні з Працоўным дагаворам гарантыі, якія прадастаўляюцца работнікам. Таму перад прафсаюзным актывам пастаўлена задача дасягаць напаўнення гэтых лакальных дакументаў рэальнымі нормамі па паляпшэнні становішча работнікаў. З 2015 года Федэрацыя прафсаюзаў на пастаяннай аснове праводзіць маніторынг сацыяльна-эканамічнага становішча на прадпрыемствах і ў арганізацыях з мэтай выяўлення праблемных пытанняў у галіне аплаты працы, занятасці і сацыяльных гарантый, аховы працы. Інфармацыя, якая атрымліваецца ў ходзе маніторынгу, дазваляе аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у працоўных калектывах. [caption id="attachment_64648" align="aligncenter" width="400"]■ Рабочы прэзідыум ■ Рабочы прэзідыум[/caption] Гаворачы аб задачах на бягучы год, дакладчык адзначыла, што перад прафарганізацыямі рэгіёну стаіць задача па развіцці і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства ў мэтах забеспячэння стабільнай працы арганізацый, рэалізацыі сумесных планаў мерапрыемстваў па выкананні комплексу мер па рэалізацыі прафсаюзнымі арганізацыямі Капыльскага раёна Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады. Неабходна і надалей выконваць Пагадненне паміж Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі Капыльскага раёна і Капыльскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённыя (галіновыя) пагадненні, калектыўныя дагаворы (пагадненні). Трэба пашыраць нормы і палажэнні калектыўных дагавораў у частцы сацыяльнай абароны работнікаў, росту іх заработнай платы, павышэння прадукцыйнасці працы. Акрамя таго на пасяджэнні савета прынята пастанова па прадаўжэнні цеснага супрацоўніцтва ў мэтах сацыяльнай абароны і падтрымкі ветэранаў вайны і працы, моладзі ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Капыльскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, Капыльскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Капыльскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Бу-дзе развівацца практыка сумеснага правядзення мерапрыемстваў, якія спрыяюць развіццю нацыянальнай самасвядомасці, фарміраванню паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення. Вырашана прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-годдзя трагедыі спаленых вёсак Капыльскага раёна, 100-годдзя ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, і іншых. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей