Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

В Минске состоялся III региональный форум «Роль региональных СМИ в развитии социального партнерства»

26.02.2018
Яго арганізатары — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі. Актыўны ўдзел у рабоце форуму прынялі каля 150 журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных выданняў. [caption id="attachment_64641" align="aligncenter" width="580"]■ Выступае Міхаіл Орда ■ Выступае Міхаіл Орда[/caption] У рэспубліканскім Доме прафсаюзаў адбылося пленарнае пасяджэнне, у якім удзельнічалі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, яго намеснік Алена Манкевіч, начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель, журналісты і старшыні раённых аб’яднанняў прафсаюзаў. У сваім звароце да ўдзельнікаў Міхаіл Орда назваў форум камунікатыўнай пляцоўкай для адкрытага дыялогу, дзе можна абмеркаваць найбольш значныя для грамадства тэмы. У фармаце гэтага дыялогу ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні дзейнасці прафсаюзных арганізацый і механізмы ўзаемадзеяння са СМІ.
Як вядома, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) — самая масавая грамадская арганізацыя краіны — аб’ядноўвае звыш чатырох з паловай мільёнаў чалавек (95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва).
Як вядома, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) — самая масавая грамадская арганізацыя краіны — аб’ядноўвае звыш чатырох з паловай мільёнаў чалавек (95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва). Сродкі масавай інфармацыі дапамагаюць грамадству даведацца пра падзеі, якія адбываюцца ў прафсаюзным руху, пра праблемы, што ўзнікаюць, і пра тое, як гэтыя праблемы вырашаюцца. Акрамя таго, рэгіянальныя СМІ сёння самі дапамагаюць вырашаць сацыяльныя праблемы на месцах. Пра гэта гаварыў у сваім выступленні Міхаіл Орда. — Мы расказваем журналістам аб дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, — дадала намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч. — Паведамляем, з якімі ініцыятывамі выступаем, якіх дасягнулі вынікаў па абароне правоў працоўных. У сваю чаргу, журналісты, знаходзячыся ў цэнтры ўсіх раённых падзей, дапамагаюць нам пазнаёміцца з жыццём у рэгіёнах, даведацца, з якімі праблемамі сутыкаюцца іх землякі.
Сёння пагадненне паміж органамі ўлады, наймальнікамі і прафсаюзамі — адна з найважнейшых задач дзяржавы.
Начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель адзначыла, што ў супрацоўніцтве СМІ і прафсаюзаў закладзены велізарны патэнцыял сацыяльнага партнёрства: — Сёння пагадненне паміж органамі ўлады, наймальнікамі і прафсаюзамі — адна з найважнейшых задач дзяржавы. Менавіта сродкі масавай інфармацыі павінны дапамагчы людзям разабрацца ў пагадненні, паказаць ролю і функцыі аднаго з буйнейшых грамадскіх аб’яднанняў краіны. У прафсаюзным жыцці адбываецца мноства па-дзей. Кожная з такіх падзей — інфармацыйная нагода для напісання газетнага матэрыялу. Цеснае супрацоўніцтва з прафсаюзнымі лідарамі на месцах, веданне сітуацыі, асабістыя таварыскія сувязі, зацікаўленасць у праўдзівай інфармацыі і якасным данясенні яе да чытачоў даюць журналісту магчымасць быць заўжды забяспечаным цікавай работай, карыснай і для аўтара, і для грамадства. Журналісты рэгіянальных і абласных сродкаў масавай інфармацыі атрымалі на форуме Граматы і Падзякі ад Федэрацыі прафсаюзаў і Міністэрства інфармацыі за шматбаковае асвятленне прафсаюзнага жыцця. Прадстаўнікі ФПБ прапанавалі правесці рэспубліканскі конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў дзейнасці прафсаюзаў, а Міністэрства інфармацыі падтрымала гэту ініцыятыву. Удзельнікі форуму таксама наведалі турыстычную выставу «Прафтур-2018». Тут быў прадстаўлены шырокі турыстычны патэнцыял Беларусі і замежныя тураператары з Азербай-джана, Арменіі, Грузіі, Літвы, Расіі, Украіны. Можна было адшукаць адпачынак на любы густ: анімацыйныя туры выхаднога дня на базах «Беларустурыста»; санаторныя паслугі; экскурсіі па Беларусі; экскурсіі за мяжу; адпачынак у аграсядзібе; паездкі на мора; гастранамічныя туры; прамысловы турызм. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей