Жыццёвыя праблемы ўзнімалі жыхары Капыльшчыны падчас прыёму, які правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Людміла Ніжэвіч (на здымку ў цэнтры).

Актывісты маладзёжнага саюза звярнуліся да народнага выбранніка з актуальным пытаннем, якое датычылася паступлення абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, у тым ліку — на платнай аснове.
Па праблеме неразліку аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю па заработнай плаце звярнуліся працаўнікі гэтага прадпрыемства. Жыхарка Капыля паскардзілася на невысокую заработную плату, якую атрымлівае згодна з дагаворам падраду. Яшчэ адзін зварот жанчыны, якая пражывае ў горадзе, тычыўся працаўладкавання.
Як патлумачыла Людміла Ніжэвіч, усе ўзнятыя праблемы патрабуюць дадатковага вывучэння. Тым не менш, запэўніла дэпутат, сумеснымі намаганнямі гэтыя пытанні будуць вырашацца.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии