Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

90-летие со дня рождения Героя Беларуси Михаила Степановича Высоцкого отметили в Семежевском УПК детский сад - средняя школа

19.02.2018
Які з гонарам носіць пачэснае імя знакамітага земляка. SAM_5531 З нагоды юбілею земляка з 5 па 10 лютага ў нашай школе праходзілі  мерапрыемствы ў рамках святочнага тыдня. Школьнай бібліятэкай была арганізавана выстава «Да 90-годдзя Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага», на якой можна пазнаёміцца з важнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху нашага земляка. У аўторак і сераду ва ўсіх класах школы былі праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны, на якіх было прапанавана шмат цікавай інфармацыі пра сям’ю, дзяцінства М.С. Высоцкага, яго захапленні, расказ пра юнацкія гады. У чацвер і пятніцу для вучняў 5 – 11 класаў дэманстраваліся фільм «Генеральны канструктар», падчас прагляду якога вучні многае даведаліся аб навуковым і творчым шляху знакамітага земляка, у чарговы раз апынуліся ў свеце машын, тэхнікі, даследаванняў і навукі, а таксама фільм аб сустрэчах Міхаіла Сцяпанавіча з вучнямі нашай школы. Завяршыўся тыдзень  навуковай  канферэнцыяй, прысвечанай М.С. Высоцкаму, на якой гучалі ўспаміны аб сустрэчах, цёплыя словы ў гонар земляка і цікавы расказ аб яго жыцці і творчасці з дакладаў навучэнцаў роднай школы юбіляра. Калектыў вучняў і настаўнікаў установы адукацыі прыкладае шмат намаганняў па захаванні памяці аб выдатным земляку, жыццё і дзейнасць якога з’яўляюцца сапраўдным прыкладам для падрастаючага пакалення. Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі —  выдатны канструктар, які стварыў айчынную школу канструявання і даследаванняў грузавых аўтамабіляў, вядомы вучоны ў галіне механікі і комплекснага праектавання мабільных машын. А нарадзіўся Міхаіл Сцяпанавіч у нашай вёсцы Семежава 10 лютага 1928 года. Працоўную дзейнасць пачаў у 1946 г. на Мінскім аўтамабільным заводзе рабочым, а пасля заканчэння ў 1949 г. Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума —  канструктарам, адначасова атрымліваў вышэйшую адукацыю ва Усесаюзным завочным машынабудаўнічым інстытуце ў Маскве, які скончыў у 1955 г. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе 50 гадоў, з якіх 35 гадоў —  галоўным канструктарам, а з 1975 г. —  галоўным канструктарам —  начальнікам упраўлення галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ», у якое ўвайшлі ўсе аўтамабільныя заводы рэспублікі. Высокай ацэнкай заслуг акадэміка М.С. Высоцкага з’явілася ў 2002 годзе падзяка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі У.У. Пуціна за ўзорнае выкананне воінскага абавязку і самаадданае служэнне Айчыне. У 2003 годзе М.С. Высоцкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі за вялікі асабісты ўклад у развіццё эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, актыўны ўдзел у саюзным грамадзянскім будаўніцтве. У 2006 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 135 ад 1 сакавіка 2006 г. за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь, асабісты ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудавання, беларускай навуковай школы механікі і комплекснага праектавання мабільных машын, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навуковых кадраў акадэміку М.С. Высоцкаму прысвоена званне «Герой Беларусі». Дар’я САЛАНОВІЧ, вучаніца 10 класа Семежаўскага ВПК д/с – СШ імя М.С. Высоцкага

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей