Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Заведующий филиалом Быстрицкой сельской библиотеки Лариса Ивановна Степанчук - настоящая труженица

19.02.2018
Бібліятэкары — людзі апантаныя і няўрымслівыя. Яны робяць шмат чаго, каб мы не забываліся пра чытанне, а кнігі не знікалі з нашага жыцця. Загадчык філіяла Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Ларыса Іванаўна Сцепанчук — сапраўдная працаўніца, у жыцці якой любімая справа займае ганаровае месца. [caption id="attachment_64508" align="aligncenter" width="580"]■ Ларыса Сцепанчук ■ Ларыса Сцепанчук[/caption] У бібліятэчнай справе Ларыса Іванаўна ўжо 20 гадоў. І кожны год яна імкнецца ўнесці ў сваю работу нешта новае. Таму сама бібліятэка аформлена з густам і любоўю. Прастора ўстановы арганізавана так, што кожны чытач знойдзе  сабе ўтульнае мястэчка. У вестыбюлі наведвальнікаў сустракае куток этнаграфіі і быту вёскі Быстрыца. Усе мясцовыя экспанаты сабраны і прынесены ва ўстанову жыхарамі вёскі — чытачамі бібліятэкі. Найбольш цікавыя знаходкі падарыў актыўны чытач Мікалай Малібошка. У краязнаўчым кутку бібліятэкі размешчаны матэрыялы аб гісторыі роднага краю: тут знаходзяцца звесткі аб знакамітых земляках, успаміны старажылаў, інфармацыя аб гісторыі школы і сельскай гаспадаркі, мясцовы фальклор, вершы, эсэ аб родным краі і шмат чаго яшчэ.  У сваёй справе Ларыса Іванаўна робіць стаўку на ўзаемадзеянне з дзецьмі. Бібліятэкар імкнецца напоўніць іх жыццё нечым цікавым і змястоўным. Гэтаму садзейнічаюць казкі і вершы, якія дзеці слухаюць, вучаць на памяць, выразна чытаюць і з вялікай цікавасцю інсцэніруюць. Таму з  640 чытачоў — амаль палову складаюць дзеці. — Я імкнуся строіць сваю дзейнасць такім чынам, каб хлопчыкі і дзяўчынкі прывыкалі да кнігі, умелі з ёй працаваць, — гаворыць жанчына. Для арганізацыі ўзаемадзеяння з падрастаючым пакаленнем створаны два клубы: «Адкрытая кніга» — для старэйшай узроставай групы і «Чыталачка» — для тых, хто крыху меншы. Ларыса Іванаўна з гонарам называе імёны сваіх лепшых чытачоў-дзетак: Паліна Сяленчык, Улада Кошалева, Арына Коўшык, Паліна і Ульяна Дзічкоўскія, Кацярына Гарашчэня, Мікіта Мяцельскі, Ксенія Перапецкая, Ганна Бельская, Ганна Ярмольчык. А гэта — актывісты клуба «Адкрытая кніга», без якіх не абыходзіцца ніводнае свята: Валерыя Канончык, Дзіяна Мялешка, Яна Лазук, Настасся Паляшчук, Вікторыя Сянюк, Таццяна Курчэўская. Летам па кнігі прыходзяць тыя, хто прыязджае да бабулі з дзядулем. Для дзяцей у бібліятэцы вызначана свая тэрыторыя імкненняў, дзе кніжка запрашае чытаць, гуляць, размаўляць і ў выніку фарміруе добры мастацкі густ. Вельмі цікавіць малодшых школьнікаў «Кніжны паравозік», які разам з літаратурнымі героямі вабіць іх у падарожжа. У бібліятэцы склалася пэўная сістэма далучэння дзяцей да чытання: арганізоўваюцца пазнавальныя экскурсіі, тэатралізаваныя пасвячэнні ў чытачы, праводзяцца Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі, віктарыны, гульні. Настаўніца Быстрыцкай СШ Людміла Міхайлаўна Вяргейчык узаемадзейнічае з бібліятэкарам вельмі плённа: запрашае на адкрытыя ўрокі або прыводзіць дзетак у бібліятэку сама. Не пакідае без увагі бібліятэкар і чытачоў старэйшага пакалення. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца ў дарослых чытачоў дэтэктывы, так званыя жаночыя раманы, перыёдыка. Часта звяртаюцца па падшыўку раённай газеты. У ліку лепшых чытачоў, на думку Ларысы Іванаўны, лічацца Алена Латушка, Галіна Казко, Валянціна Уласовіч, Наталля Мядзведзь, Галіна Сяленчык, Ніна Даніліна, Ніна Сергіеня, Надзея Астахава, Алена Уласовіч, Марыя Латушка, Анатоль Бань, Ніна і Іван Мышкавец, Анатоль і Лідзія Скварцовы, Ганна Давідоўская, Надзея Пінчанкова, Марыя Ярэц, Наталля Кошалева, Ганна Дрожжа і Мікалай  Зяньковіч. Не так даўно праходзіла акцыя «Падары кнігу бібліятэцы». Жыхары Быстрыцы не засталіся ўбаку, і дзякуючы ім кніжны фонд папоўніўся новымі экзэмплярамі. Асабліва Ларыса Іванаўна адзначае Міхаіла Каляду і Аляксандра Шафрана, якія прынеслі ва ўстанову шмат навукова-пазнавальнай і мастацкай літаратуры. 3 кожным годам пашыраюцца сацыяльныя функцыі бібліятэкі. Вядзецца работа з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкі. На працягу года Ларыса Іванаўна дастаўляла літаратуру чацвярым такім карыстальнікам: А.Н. Скрыннік, А.В. Бусел, Н.Р. Сергіені, Н.М. Астахавай. Адна са шматлікіх катэгорый чытачоў — пенсіянеры. Гэта людзі, якія ідуць у бібліятэку не толькі па кнігу або часопіс, але і па добрае слова. Бібліятэка для іх — месца, дзе яны адчуваюць сябе патрэбнымі, тут у іх ёсць магчымасць падзяліцца сваім вопытам і жыццёвай мудрасцю ці проста пагутарыць. Таму, каб прыцягнуць пажылых чытачоў ва ўстанову, Ларыса Іванаўна арганізоўвае шматлікія бібліятэчныя акцыі. Гэта бенефісы чытачоў на даму, уручэнне віншавальных паштовак адзінокім і пажылым людзям, віншаванні з юбілеем і прафесійнымі святамі па тэлефоне і інш. Сёння бібліятэку цяжка ўявіць без інфармацыйных тэхналогій. І ў Быстрыцкай сельскай бібліятэцы ёсць сучасная камп’ютарная тэхніка з выхадам у інтэрнэт. Не так даўно паступіла шмат дыскаў, на якіх змешчаны мастацкія творы і іх аўдыязапісы. І калі нехта лянуецца чытаць самастойна (вядома ж, дзеці!), можна ўзяць дыскі і праслухаць аўдыякнігу. — Патрэбна пастаянна імкнуцца да нечага новага і ніколі не спыняцца на дасягнутым, — упэўнена Ларыса Іванаўна. — А работа з кнігай патрабуе шмат фантазіі і творчага падыходу. Гэтым яна мне і падабаецца. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей