Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

На пасяджэнні райвыканкама прааналізавана гатоўнасць да вясенняй пасяўной

02.03.2011
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, ішла размова аб арганізацыйна-практычных мерах па падрыхтоўцы да паспяховага правядзення вясенне-палявых работ у 2011 годзе. Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, плошча сяўбы яравых культур сёлета складзе 34 848 га, у тым ліку – яравых збожжавых і зернебабовых – 12 513 га, грэчкі – 460, ільну – 900, бульбы — 1210, агародніны – 110, цукровых буракоў – 5634, кукурузы – 11 235 га, з іх на зерне – 3000 га, аднагадовых траў – 3246. Якія ж меры прымаюцца для таго, каб падысці да пасяўной у поўнай гатоўнасці? Ірына Мікалаеўна падрабязна спынілася на кожным аспекце падрыхтоўкі. Так, для сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых у сельгасарганізацыях раёна засыпана 5906 тон насення, што складае 100% да патрэбнасці з улікам 30% страхавога фонду. Усё насенне ачышчана, праверана, 100% кандыцыйнае. З агульнай колькасці 77,6% насення 1-й рэпрадукцыі, 5,6% — вышэйшай. Для гатунказмены і абнаўлення збожжавых культур гаспадаркам неабходна завезці 520 тон элітнага насення. Для забеспячэння падсеву шматгадовых траў у палявым севазвароце, перазалужэння палепшаных сенажацей і пашаў засыпана 80 т насення шматгадовых траў, з іх – 32,5 т канюшыны чырвонай. Маецца ў астатках 3,3 т праверанага насення люцэрны. Неабходна апрацаваць пратручвальнікамі 3000 тон насення. Усяго маецца 28% да патрэбнасці. Хімпраполка азімых збожжавых будзе праведзена на 6824 га, яравых збожжавых – на 11 013 га. Наяўнасць прэпаратаў складае, адпаведна, 85% і 48% да патрэбнасці. Мінеральных угнаенняў маецца 14 013 т дз. р., ці 54% да патрэбнасці. Плануецца іх набыццё з улікам бюджэтнай квоты, а таксама выкупленай за ўласныя сродкі, паступленняў з РФ: азот – 112% да патрэбнасці, фосфар – 130%, калій – 82%. Дакладчык адзначыла, што ўсяго для фінансавага забеспячэння вясенне-палявых работ з пачатку года па май патрабуецца 110,8 млрд руб., якія паступяць  як крэдыты банка ад рэа-лізацыі прадукцыі і паслуг, авансаў нарыхтоўчых арганізацый за збожжа, цукровага камбіната, пад прадукцыю за рапс, ад інвестараў, з бюджэту. Аб гатоўнасці тэхнікі да вясенне-палявых работ паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і тэхнічнага кантролю Аляксандр Кастрамічоў. Так, у стадыі завяршэння падрыхтоўкі энерганасычаныя трактары звыш 250 к. с., МТЗ-2522/3022 – 100%, імпартныя – 73%. Разам з тым нізкая гатоўнасць трактароў “Беларус-1221/1523” у ААТ “Душава” (43%), “Малінава”, СХФ “Руднае” (па 50%), ААТ “Суворава-Агра” (57%). Падрыхтаваны да пасяўной кампаніі 87% плугоў, у тым ліку абаротных – 94%, камбінаваных глебаапрацоўчых – 81% і пасяўных агрэгатаў (79%). На 85% гатовы раскідвальнікі мінеральных і на 87% цвёрдых арганічных угнаенняў. Райвыканкам, заслухаўшы шэраг кіраўнікоў, прызнаў недастатковай падрыхтоўку да правядзення вясенне-пасяўной кампаніі  ўпраўлення райсельгасхарчу, ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, “Душава”, “Малінава”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, РСУП “Бабоўня”, ДП “Грозава-Агра”. Даручана ў гаспадарках разгледзець рабочыя планы правядзення палявых работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны і давесці да выканаўцаў да 5 сакавіка. Неабходна забяспечыць выкананне графікаў рамонту ўсёй тэхнікі і пастаноўку яе на лінейку гатоўнасці да 5 сакавіка, а да 20 сакавіка патрэбна набыць мінеральныя ўгнаенні і сродкі аховы раслін, ГЗМ, вывезці на палеткі арганічныя ўгнаенні, зрабіць выбарку насення эліты збожжавых і зернебабовых. На пасяджэнні савета ўпраўлення ва ўстаноўленым парадку будуць прыцягнуты да адказнасці спецыялісты сельгасарганізацый, якія парушаюць выкананне плана-графіка рамонту сельгастэхнікі. Да 15 сакавіка забяспечыць 100-працэнтную неабходнасць у кадрах механізатараў для дзвюхзменнай работы на энерганасычаных трактарах. Райаграсервісу для  забеспячэння своечасовага правядзення вясенне-палявых работ ва ўстаноўленым парадку зрабіць запасы абменных вузлоў і агрэгатаў, а таксама запасных частак да сельгасмашын, падрыхтаваць выязную брыгаду, укамплектаваць яе агрэгатамі агратэхнічнага абслугоўвання. Канкрэтныя даручэнні адрасаваны і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў. Да 10 сакавіка ўпраўленне райсельгасхарчу правядзе ўзаемаправеркі ў гаспадарках раёна, дзе будзе прынята тэхніка па актах і дадзена адзнака рабоце кадраў на месцах. Рашэннем райвыканкама створаны раённы штаб па арганізацыі кіраўніцтва вясенне-палявымі работамі ў гаспадарках раёна, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Створаны тэхналагічныя групы для аказання дапамогі гаспадаркам раёна, за кожнай замацаваны адказныя работнікі райвыканкама. Зацвер-джаны план мерапрыемстваў па ідэалагічным забеспячэнні вясенне-пасяўной кампаніі, а ад УАЗ “Капыльская ЦРБ” патрабавана праводзіць пастаяннае медыцынскае абслугоўванне занятых на сяўбе. Марыя ШЭІНА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей