Бойка ідзе гандаль на ўсіх выбарчых участках раёна. У асноўным сваю прадукцыю прапаноўваюць гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.
Напрыклад, прадавец магазіна “Родны кут” в. Бучаціна Наталля Холад не выпускала без пакупкі практычна кожнага, хто прыходзіў на ўчастак для галасавання.
[caption id="attachment_64482" align="aligncenter" width="560"]

Наталля Холад прапануе тавары пакупнікам[/caption]
Найбольшым попытам, як адзначыла Наталля Міхайлаўна, карысталася гатовая прадукцыя: беляшы, чабурэкі, піражкі, катлеты, з задавальненнем наведвальнікі куплялі пірожныя і іншыя кандытарскія вырабы цімкавіцкай вытворчасці, напіткі, фрукты і многае іншае.
Увогуле ж галасаванне на Бучацінскім участку для галасавання № 35 праходзіць у спакойнай абстаноўцы пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў. Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Сташаніна, падчас датэрміновага галасавання свой выбар зрабіла амаль палова выбаршчыкаў. Непасрэдна ў дзень галасавання шмат хто скарыстаўся магчымасцю прагаласаваць на даму: на гэтай тэрыторыі пражывае звыш 80 чалавек, якія перасягнулі 80-гадовы ўзрост.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии