Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Быть выпускником Академии МВД - престижно

18.02.2018
Так лічыць выпускнік гэтай вышэйшай навучальнай установы, в.а. старшага інспектара ДПС аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС Арцём Лазоўскі. У мінулым годзе ён паспяхова закончыў следча-экспертны факультэт па спецыяльнасці «адміністрацыйна-прававая дзейнасць». IMG_7898 — Арцём, перш чым трапіць у Акадэмію, відаць, давялося прайсці нямала розных камісій? — Так, іх сапраўды было нямала. Даводзілася здаваць розныя тэсты, гутарыць з псіхолагамі, псіхіятрамі. А калі прывёз дакументы і накіраванне нашага райаддзела міліцыі ў Акадэмію, то і тут таксама праходзіў камісію. Бал атэстата аб сярэдняй адукацыі, а закончыў я гімназію № 1 г. Капыля, у мяне быў нядрэнны, плюс неблагія веды паказаў пры праходжанні тэсціравання, ды і стан уласнага здароўя не падвёў — усё гэта, у рэшце рэшт, дазволіла мне стаць курсантам такой прэстыжнай навучальнай установы, як Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь. — Якія ж прадметы даводзілася вывучаць? — Мы вывучалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, агульную тэорыю права, сусветную гісторыю, гісторыю Беларусі, замежных краін, беларускую мову, іншыя прадметы, але хацелася як мага хутчэй спасцігаць профільныя прадметы. Сярод іх — крымінальны працэс, крымінальнае права, крыміналістыка, аператыўна-пошукавая дзейнасць і іншыя. Хачу зазначыць, што ў Акадэміі створаны ўсе ўмовы для вучобы, заняткаў спортам, мы асвойвалі навыкі барацьбы і самаабароны. Тут цудоўная бібліятэка, спартыўная і трэнажорная залы, ёсць магчымасць наведваць тэатры, спартыўныя мерапрыемствы. — А як сустрэлі ў Капыльскім райаддзеле? — Вельмі цёпла. Адзначу, што калектыў аддзела вельмі дружны і згуртаваны. Адразу ж адчуў моцную падтрымку і разуменне. Напрыклад, ад начальніка АДАІ Міхаіла Мельнічэнкі. Ён заўсёды рады прыйсці на дапамогу. Дзе падкажа, а дзе і практычна дапаможа. Тое ж самае магу сказаць і пра астатніх сваіх калег і не толькі з аддзялення. Толькі добрыя водгукі пра маладога спецыяліста ў намесніка начальніка Капыльскага РАУС Уладзіміра Рудакоўскага: — Такія супрацоўнікі — наша будучыня, — гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. — Ужо цяпер бачна, што гэта перспектыўны спецыяліст. Працуе з бляскам у вачах. Ёсць у яго своеасаблівая харызма ў дзейнасці, што гаворыць аб вялікім жаданні працаваць і прыносіць карысць грамадству. Карыстаючыся момантам, хачу праз газету звярнуцца да сённяшніх выпускнікоў сярэдніх школ раёна. Прыходзьце да нас па накіраванне на вучобу ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Нам патрэбны маладыя, энергічныя і таленавітыя супрацоўнікі. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей