Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Встреча с Президентом: впечатления незабываемые

16.02.2018
Падчас святочнай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплексу сабраліся ў Мінску лепшыя жывёлаводы, раслінаводы, вадзіцелі, трактарысты-машыністы з усёй краіны. З рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны краіны. Без имени-1 Як мы ўжо паведамлялі, на рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі былі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Мы папрасілі дэлегатаў падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў мерапрыемстве. 4079-1   Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра»: — Вельмі радуе, што гонар прадстаўляць Капыльшчыну выпаў нам. Лічу, што гэта заслуга ўсяго нашага сельгас-прадпрыемства. Вядома ж, за кожнай намалочанай на жніве тонай, за кожным здадзеным на перапрацоўчыя прадпрыемствы кілаграмам малака стаяць людзі — працавітыя і адказныя. Хоць я і не ўпершыню сустракаюся з Прэзідэнтам Беларусі, але кожны раз перапаўняюць эмоцыі. Сімвалічна, што гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы. Верыцца, што 2018-ы ў пэўнай ступені стане пераломным, і сучасныя, адукаваныя маладыя людзі пасля вучобы ва ўніверсітэтах і каледжах будуць вяртацца назад на радзіму. Виктор Дорошевич Віктар ДАРАШЭВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ «Старыца-Агра»: — Уражанні незабыўныя. Не кожны дзень і не кожнаму выпадае магчымасць бачыць і чуць Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Мне вельмі спадабалася выступленне кіраўніка краіны. Хочацца, каб наша моладзь у пошуках лепшага жыцця не выязджала ў горад, а заставалася на Радзіме і тым самым прыносіла плён, каб вёскі не выміралі, а наадварот, адраджаліся, каб у кожнай вясковай хаце гучаў дзіцячы смех. На маю думку, прыемным дапаўненнем да ўрачыстай цырымоніі стаў канцэрт з удзелам айчынных і замежных зорак эстрады. DSCN6848 Мікалай КАНДРАЦЕНКА, галоўны інжынер ААТ «Прагрэс 2010»: — Даведацца пра тое, што буду ўдзельнічаць у рэспубліканскай цырымоніі ўзнага-роджвання лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі краіны, было вельмі хвалююча і нават дзіўна. Вельмі цікава было слухаць выступленне кіраўніка дзяржавы. Прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч столькі ўвагі надае сельскай гаспадарцы і яе працаўнікам. Наколькі стала мне зразумелым з выступлення кіраўніка дзяржавы, адраджэнне вёскі працягнецца і надалей, што вельмі радуе. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей