Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Условия для голосования людей с ограниченными физическими возможностями созданы практически на всех избирательных участках Копыльщины

13.02.2018
Пра гэта паведаміў старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Бабко. IMG_6511 Паводле яго слоў, у гэтую, як і ў папярэднія, выбарчую кампанію асаблівая ўвага надаецца магчымасці прагаласаваць і выканаць свой грамадзянскі абавязак людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Так, у раёне на ўчастках створана безбар’ернае асяроддзе. Акрамя таго, арганізавана дзяжурства валанцёраў для сустрэчы інвалідаў, лю-дзей сталага ўзросту і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Напрыклад, Камсамольскі гарадскі ўчастак для галасавання № 19 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання знаходзіцца ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля, будынак якой абсталяваны пандусам і поручнямі. Таму людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі могуць наведаць ўчастак і прагаласаваць на месцы. Але, як адзначае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Надзея Хаміцэвіч, большасць з іх выказалі жаданне прагаласаваць па месцы іх знаходжання, і ім будзе дадзена такая магчымасць. Дарэчы, любы грамадзянін можа звярнуцца ў выбарчую камісію з аналагічнай просьбай. Не засталіся па-за ўвагай і інваліды па зроку. У іх распараджэнні будзе павелічальнае шкло (лупа). Калі ж выбаршчык па стане здароўя не можа самастойна запоўніць бюлетэнь, ён мае права запрасіць у кабіну для тайнага галасавання памочніка, каго-небудзь па сваім меркаванні, акрамя членаў участковай выбарчай камісіі, назіральнікаў, кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб. Увогуле ж, на ўсіх выбарчых участках створаны аптымальныя ўмовы, каб выбаршчыкі, у тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі, маглі выканаць свой грамадзянскі абавязак. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей