Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Собрание граждан по месту проживания состоялось в Бучатинском сельсовете

09.02.2018
Сёння існуюць розныя формы работы з насельніцтвам, сярод якіх і правядзенне сходаў грамадзян па месцы пражывання. Менавіта такая сустрэча з жыхарамі Бучацінскага сельсавета адбылася ў Жыліхаўскім сельскім Доме культуры. Падчас сходу прысутныя змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх хвалююць, мелі магчымасць выказаць сваю праблему ці папрасіць дапамогі ў яе вырашэнні. [caption id="attachment_64200" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас сустрэчы ў Жыліхаўскім СДК ■ Падчас сустрэчы ў Жыліхаўскім СДК[/caption] На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады — старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і старшыня Бучацінскага сельвыканкама Зоя Бордак, якія давялі да ведама насельніцтва неабходную інфармацыю. Так, Зоя Бордак коратка расказала прысутным пра тое, якія работы былі праведзены на тэрыторыі сельсавета за апошні час. Старшыня сельвыканкама адзначыла, што асаблівая ўвага надавалася навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый: — Было высечана шмат парасніку на пустуючых участках, знесены 22  старыя будынкі. Трэба сказаць, вялікі плюс у тым, што адразу пасля праведзеных работ зямля ўключалася ў севазварот, што не дазваляла ўчасткам зноў зарастаць бур’яном. На тэрыторыі сельсавета было спілавана 1146 старых дрэў, якія з’яўляліся небяспечнымі для чалавека. Замест іх было пасаджана 1200 маладых саджанцаў — у аграгарадку Жыліхава з’явіўся прыгожы, хоць і невялікі, бярозавы парк. Праводзіліся святы вёсак, якія людзі, асабліва пенсіянеры і моладзь, чакаюць з нецярпеннем. Некалькі слоў было сказана і пра навядзенне парадку на сельскіх могілках. Гэтай работай займаюцца самі жыхары сельсавета. Былі прыбраны могілкі ў вёсках Гулевічы і Смалічы. Некаторыя работы правялі і на могілках у Садавічах, але трэба сказаць, што работы там яшчэ непачаты край. Ірына Кісляк расказала прысутным пра сітуацыю, якая склалася ў раёне. Тут быў закрануты і дэмаграфічны аспект, колькасць насельніцтва, суіцыды, пажарная бяспека. Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў коратка паведаміла і пра работы па добраўпарадкаванні, якія вядуцца на тэрыторыях іншых сельсаветаў. Што тычыцца Бучацінскага сельсавета, то ў гэтым годзе ў вёсцы Гулевічы запланавана замена асфальтавага пакрыцця. Ірына Кісляк таксама пацікавілася, ці задавальняе вяскоўцаў абслугоўванне населеных пунктаў работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ці своечасова вывозяцца бытавыя адходы. Кожны ведае, што вельмі хутка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Таму Ірына Мікалаеўна заклікала ўсіх выканаць свой грамадзянскі абавязак, прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за кандыдата. Падчас сустрэчы грамадзяне змаглі пазнаёміцца і з новым участковым інспектарам Бучацінскага сельсавета Максімам Паўлюшчыкам, які на гэтай пасадзе працуе каля двух месяцаў. Вельмі добра, што падобныя сустрэчы маюць месца быць. Людзі атрымалі шмат неабходнай інфармацыі, якая непасрэдна тычыцца не толькі іх саміх, але і іх блізкіх.  Адным словам, сход грамадзян дае магчымасць цесных зносін мясцовай улады з насельніцтвам, вывучэння і аператыўнага рашэння праблем і пытанняў, якія ўзнікаюць. Крысціна ЖОГАЛЬ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей