Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

К выборам депутатов местных Советов депутатов 28-го созыва на Тимковичском Слуцком участке для голосования № 29 все подготовлено

09.02.2018
Кожнага з 479 выбаршчыкаў, унесеных у спісы, чакаюць у адміністрацыйным будынку мясцовай школы 18 лютага. Але выканаць свой грамадзянскі абавязак можна будзе і раней. Выборы-2018 — Ужо з наступнага аўторка пачнецца датэрміновае галасаванне, якое традыцыйна даволі папулярнае сярод выбаршчыкаў, у тым ліку нашых землякоў, — адзначае адна з самых вопытных старшынь участковых выбарчых камісій у раёне Вольга Чыгір. — На працягу пяці дзён, па суботу ўключна, любы, хто плануе на наступныя выхадныя важныя справы, зможа атрымаць бюлетэнь, запоўніць яго і апусціць у урну для датэрміновага галасавання. Пакуль на выбарчых участках яшчэ нешматлюдна: выбаршчыкі прыходзяць сюды, каб пракансультавацца па тых ці іншых пытаннях ці праверыць сваё прозвішча ў спісе для галасавання. Але такіх няшмат. — Да выбараў наш участак гатовы, — прадаўжае Вольга Антонаўна. — Будуць устаноўлены кабіны для галасавання, маюцца дзве празрыстыя урны. Будзе арганізавана і выязное галасаванне па месцы знаходжання грамадзян. Памяшканне, у якім размяшчаецца ўчастак, абсталявана ўсім неабходным. На інфармацыйных стэндах прадстаўлена патрэбная дакументацыя, аформлены Куток выбаршчыка, на сталах раскладзены наглядныя агітацыйныя матэрыялы. Вывераны спісы выбаршчыкаў. Участковая камісія працуе па зацверджаным графіку. У яе складзе восем чалавек. Усе члены камісіі — людзі добрасумленныя і адказныя. Многія ўдзельнічаюць у выбарах не ўпершыню, выдатна ведаюць свае абавязкі і старанна іх выконваюць. На ўчастку створаны ўмовы для яго наведвання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета тут будуць працаваць і валанцёры групы «Данко» ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па аказанні дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу. Вядома ж, будуць арганізаваны і выступленні ка-лектываў мастацкай сама-дзейнасці, і выязны гандаль, падарункі тым, хто галасуе ўпершыню. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей