Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Паважаныя аматары матацыклетнага спорту

10.04.2010

Запрашаем вас прыняць удзел у спаборніцтвах па фігурным кіраванні матацыклам, якія адбудуцца 18 красавіка 2010 г. на плошчы імя У. І. Леніна ў г. Капылі.

Пераможцаў чакаюць дыпломы, прызы, а таксама вадзіцельскія пасведчанні катэгорыі «А», пры паспяховай здачы Правіл дарожнага руху і кіравання матацыклам.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе жадаючыя, не маладзей за 16 гадоў, а таксама грамадзяне з вадзіцельскімі пасведчаннямі катэгорый «А», «В», «С», «Д», «Е».

Удзельнікі выконваюць наступныя фігуры: габарытны дворык, змейку, васьмёрку, круг, калейную дошку, арэлі, стоп-лінію...

Рэгістрацыя адбудзецца з 10.00 да 10.40 у дзень спаборніцтваў.

Пачатак у 11 гадзін. Даведкі па тэлефонах: 54-3-35, 54-4-64, 54-4-44.

Пры сабе мець пашпарт, медыцынскую даведку, вадзіцельскае пасведчанне, або пасведчанне трактарыста.

Аргкамітэт


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей