— Лічу, што поспех залежыць ад таго, наколькі чалавек не толькі любіць сваю справу, але і любіць тое, з чым працуе. Я люблю кожную карову, з цеплынёй звяртаюся да іх, заўсёды з імі размаўляю, як з дзецьмі.
На сёння ў маёй групе 46 кароў, таксама ў абавязках
— раздойваць цялушак. Хоць сама па спецыяльнасці педагог, але, прапрацаваўшы некаторы час у дзіцячым садзе выхавальнікам, у гэтай прафесіі сябе не знайшла. Адміністрацыя гаспадаркі пайшла насустрач, таму я стала працаваць на ферме. Вось ужо 27 гадоў займаюся гэтай справай, якая стала любімай. У нашай сям'і дзве замужнія дачкі, якія ўжо пакінулі дом і здабываюць свой хлеб. Муж Мікалай Іванавіч, даглядчык на ферме, працуе разам са мной, таму ёсць падтрымка і ў сям'і, і на працы.
Комментарии