Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

19 января - День спасателя

19.01.2018
У падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях служаць сапраўдныя мужчыны. Людзі, слабыя ў фізічным і псіхалагічным плане, там доўга не затрымліваюцца. Для выканання сваіх абавязкаў пажарны-выратавальнік павінен валодаць многімі прафесійна важнымі якасцямі — самаадданасцю, мужнасцю і адвагай. Але самае галоўнае, ён павінен умець хутка прымаць рашэнні, не раздумваючы кінуцца на дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе. Менавіта такія важныя якасці ўласцівы майстрам выратавальнай справы Капыльскага РАНС. [caption id="attachment_63663" align="aligncenter" width="580"]Аляксандр Рымашэўскі, Аляксандр Чаркас, Дзяніс Нікалайчык, Дзмітрый Буцько, Сяргей Дуля Аляксандр Рымашэўскі, Аляксандр Чаркас, Дзяніс Нікалайчык, Дзмітрый Буцько, Сяргей Дуля[/caption] Згодна з загадам міністра па надзвычайных сітуацыях ад 26 снежня 2017 года восем супрацоўнікаў аддзела заахвочаны за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ўзорным выкананні службовага абавязку. У іх ліку — начальнік каравула Аляксандр Чаркас, камандзіры аддзяленняў  Сяргей Дуля, Аляксандр Рымашэўскі, Дзмітрый Буцько з пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1, начальнік каравула Дзяніс Нікалайчык, камандзір аддзялення Дзяніс Булынка, вадзіцель Аляксандр Дзічкоўскі з пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 і камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 Павел Дашкевіч. Як вядома, работа ў складаных умовах з павышанай небяспекай патрабуе ад выратавальнікаў валодання рознабаковымі якасцямі і навыкамі. Якімі? Аб гэтым разважае Аляксандр Чаркас, прызванне і лёс якога на працягу ўжо амаль 20 гадоў звязаны са справай выратавання: — Работа выратавальнікаў-пажар-ных патрабуе вынослівасці, кемлівасці, хуткай рэакцыі і практычна поўнай адсутнасці страху ў моманты ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, барацьбы з вогненным ворагам. Аднак гэтага недастаткова: выратавальнікамі ідуць працаваць людзі з добрым і смелым сэрцам, неабыякавыя да бяды і болю іншых. Гэта велікадушныя людзі, бо, не задумваючыся, яны гатовы ахвяраваць сабой дзеля іншых, прычым бескарысліва. Выратавальнік — гэта не работа, а стан душы, прызванне, лёс. І вельмі цудоўна, калі побач з табой працуюць сапраўдныя прафесіяналы. На памяці ў Аляксандра адзін з пажараў, які адбыўся месяцы два таму. Той выпадак да дробязей бу-дзе памятацца доўга. Здарэнне не выходзіла з разраду звычайных. У цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб пажары ў в. Душава. Задача выратавальнікаў  абмяжоўвалася хуткай лакалізацыяй і наступнай ліквідацыяй агню. На месца падраздзяленне прыбыло праз некалькі хвілін. Хуценька разгарнулі «рукавы» і прыступілі да тушэння. Яшчэ па дарозе ў населены пункт даведаліся, што ў доме знаходзіцца чалавек. Таму тэрмінова кінуліся ў дом. З-за моцнага задымлення і высокай тэмпературы давялося апусціцца на калені і паўзці па падлозе. У першым пакоі чалавека не было… Знайшлі яго ў другім. Зразумець, ці ёсць прыкметы жыцця, было вельмі складана. Аператыўна эвакуіравалі на свежае паветра. Стала бачна, што пацярпелы жывы. Якраз падаспела хуткая дапамога, якая і даставіла ахвяру полымя ў бальніцу. Чалавек быў выратаваны. Як лічыць Аляксандр Чаркас, гэта толькі кажуць, што той, хто ледзь не штодня сутыкаецца з небяспекай, прывыкае да яе. Да яе нельга прывыкнуць, як нельга заставацца абыякавым да чужой бяды. Асабліва страшна, калі на пажары ці ў іншай надзвычайнай сітуацыі гінуць людзі. І вельмі балюча становіцца ад таго, што не заўсёды можна ім дапамагчы. На памяці ў Дзяніса Нікалайчыка і яго калег дарожна-транспартнае здарэнне каля в. Філіпавічы. Падчас яго загінула дзяўчынка. А спецыялісты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці з Цімкавічаў змаглі выратаваць яе дзядулю, які знаходзіўся ў пабітым аўтамабілі. — Вядома, што трагедыі вельмі ўражваюць. А ці бываюць выпадкі, калі адчуваеце асаблівае задавальненне ад работы? — пытаемся ў Дзяніса. — Такое адчуванне ёсць заўсёды, калі ўдаецца пазбегнуць ахвяр, своечасова людзям дапамагчы, тады з табой адбываецца нешта незвычайнае, быццам адкрываецца другое дыханне, — пачулі ў адказ. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны аддзела па надзвычайных сітуацыях! Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых. Кругласутачна вы знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў Капыльшчыны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў раёна, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Вельмі часта аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Прыміце самыя цёплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мужнасці і міласэрнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць. Раённы выканаўчы камiтэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей