Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

15 января Минская область празднует 80-летний юбилей

15.01.2018
80-летие-2 (1) 1 лютага 1967 года за актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Міншчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні народнай гаспадаркі, Мінская вобласць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджана ордэнам Леніна. орден ленина 23 снежня 1970 года Мінская вобласць узнагароджана другім ордэнам Леніна за поспехі, дасягнутыя працаўнікамі Міншчыны ў выкананні заданняў 8-га пяцігадовага плана па развіцці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.   13 студзеня 1998 г. за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вобласці быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. сцяг У сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння і за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці Мінскай вобласці прысуджаны другі Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка падпісаў 3 студзеня 2008 года. Лукашенко назначил Исаченко губернатором Минской области Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил Анатолия Исаченко председателем Минского областного исполнительного комитета. На снимке: 4. Анатолий Исаченко. Фото из архива БЕЛТА. Дарагія жыхары Міншчыны! Юбілей — гэта знамянальная падзея ў жыцці рэгіёна. За восем дзесяцігоддзяў вобласць прайшла няпросты, але паспяховы шлях, стаўшы па праве першай сярод роўных. Сёння Міншчына з’яўляецца цэнтральным рэгіёнам краіны не толькі па геаграфічным статусе, але і па тым уплыве, які яна аказвае на развіццё ўсёй нашай дзяржавы. Вобласць трывала ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе. Вядзецца мэтанакіраваная работа па мадэрнізацыі вытворчасці, укараненні новых інтэнсіўных тэхналогій, сучасных машын і механізмаў, высокай тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны кадраў усіх узроўняў. Дынамічна развіваюцца прамысловасць, будаўніцтва, іншыя галіны эканомікі. Нашы тавары купляюць больш чым у 130 дзяржавах. А такія прамысловыя гіганты, як «Беларуськалій» і «БелАЗ» вядомыя ва ўсім свеце. Пазітыўныя змены адбыліся ў ахове здароўя, адукацыі, культуры, фізкультуры і спорце. З кожным днём мяняюцца нашы гарады і вёскі. У вобласці вядзецца будаўніцтва жылля, школ, дзіцячых дашкольных устаноў, бальніц і клубаў, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, дарог. Але галоўным багаццем нашага краю заўсёды былі людзі. Тут нарадзіліся і стваралі вялікія майстры мастацкага слова, героі вайны і працы, выдатныя дзеячы культуры, навукоўцы, канструктары, касманаўты. Жыхароў Міншчыны заўсёды адрознівала самаадданая любоў да роднай зямлі. Дзякуючы стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэтаў вобласць мяняецца з года ў год, становіцца ўсё багацейшай і прыгажэйшай. Выказваю словы глыбокай удзячнасці і падзякі ўсім, хто ўнёс свой дастойны ўклад у агульную справу развіцця і працвітання нашай роднай Міншчыны. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Мінскай вобласці заўсёды спадарожнічаюць поспех і ўдача! Анатоль ІСАЧАНКА, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей