“Паколькі канчатковай мэтай работы любога педагагічнага калектыву з’яўляецца выхаванне ўсебакова развітой асобы, то да гэтага мы і імкнёмся ў сваёй паўсядзённай дзейнасці, — адзначае дырэктар СШ №2 г. Капыля Аляксандр Саладуха. – Нашы настаўнікі прыкладаюць намаганні для развіцця інтэлектуальных, маральных, творчых і фізічных здольнасцей вучняў”.

Сапраўды, у школе для гэтага створаны ўсе ўмовы. У навучальнай установе па праве ганарацца навучэнцамі – пераможцамі раённай алімпіяды і дыпламантамі ІІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды Уладам Быліновічам і Паўлам Рыбаком, якіх рыхтавалі Д. М. Ляшчэвіч, Г. К. Шабунь, У. М. Паграбіцкі. Важкія дасягненні ёсць і на навукова-практычных канферэнцыях. Дыпломаў І ступені на абласной і ІІІ ступені на рэспубліканскай канферэнцыях па геаграфіі ўдастоены Ілля Браўко (выхаванец А. М. Сікорскага), Дыпломы І ступені па хіміі атрымалі Яна Тароцька і Яўген Унучак (педагогі А. М. Быліновіч і М. М. Быліновіч). Уладальнікам Дыплома І ступені абласнога конкурсу навуковых біёлага-экала-гічных работ стаў Вячаслаў Калевіч (кіраўнікі В. М. Сянькевіч і С. У. Калевіч).
Многа творчых дасягненняў на рахунку выхаванцаў настаўніцы музыкі Т. Б. Ермаловіч
(на здымку), імя якой занесена на раённую Дошку гонару. Дыпломы І і ІІІ ступеней адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Новое движение-2011” атрымалі Дзіяна Зіновенка і Марыя Брылеўская.
Па традыцыі і спартсмены навучальнай установы становяцца пераможцамі шматлікіх спаборніцтваў.
Словам, сярэдняя школа №2 па-ранейшаму за-стаецца флагманам сярод гарадскіх, і не толькі, навучальных устаноў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии