У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, намеснік старшыні Аляксандр Ліпніцкі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама прадстаўнікамі ўлады і грамадскіх арганізацый наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамы сямейнага тыпу Таццяны Каленчыц і Наталлі Максімчык, аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі.
[caption id="attachment_63218" align="aligncenter" width="580"]

■ У доме сямейнага тыпу Таццяны Каленчыц[/caption]
[caption id="attachment_63217" align="aligncenter" width="580"]

■ У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі[/caption]
[caption id="attachment_63219" align="aligncenter" width="580"]

■ У доме сямейнага тыпу Наталлі Максімчык[/caption]
[caption id="attachment_63216" align="aligncenter" width="580"]

■ У дзіцячым аддзяленні ЦРБ[/caption]
Шчырыя словы віншавання са святамі гучалі таксама ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Дубіны, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыні РА ГА «Беларускі фонд міру» Людмілы Камёнкі, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, старшыні РА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Зоі Дайняк, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіны Міцкевіч. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі разам з гасцямі вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі, чыталі вершы і спявалі песні пра Новы год.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии