Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Не рискуйте жизнью!

28.12.2017
З надыходам халадоў часткова некаторыя вадаёмы пакрыла скарынка лёду. аматары зімовай рыбалкі адразу ж, разам з вудамі і бурамі, адправіліся пакараць ледзяную роўнядзь, часта рызыкуючы сваім жыццём. Аператыўны рэйд супрацоўнікаў раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў прайшоў днямі на гарадскіх вадаёмах. Перш за ўсё праводзіліся тлумачальныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі пра неабходнасць выканання мер бяспекі на тонкім лёдзе. Адчайным рыбакам уручалі памяткі аб правільнасці вызначэння  таўшчыні ле-дзянога покрыва. лед Супрацоўнікі сілавых структур нагадвалі пра тое, што лёд яшчэ тонкі і лёгка можна стаць яго ахвярай. Неабходна ведаць, што напачатку зімы (гэта значыць да наступлення ўстойлівых, моцных маразоў) вадаёмы вельмі небяспечныя. Прычым праваліцца пад лёд можа кожны з нас: рыбалоў, паляўнічы, прахожы, які скарачае сабе шлях, дзеці, пакінутыя без нагляду дарослых, і аматары гульні на лёдзе. Каб гэтага не адбылося, неабходна выконваць меры бяспекі і ведаць, што наогул уяўляе тонкі лёд і як сябе паводзіць, калі вы ўсё ж такі трапілі ў экстрэмальную сітуацыю. У перыяд станаўлення лёду вада замярзае, як правіла, нераўнамерна, па частках: спачатку ля берага, на мелкаводдзі, а затым ужо на сярэдзіне. На азёрах, сажалках лёд з’яўляецца раней, чым на рэках. Нават на адным і тым жа вадаёме можна сустрэць чаргаванне льдоў, якія пры аднолькавай таўшчыні валодаюць рознай трываласцю і грузападымальнасцю. Змацаваны вячэрнім або начным марозам, у перыяд пачатку зімы лёд яшчэ здольны вытрымаць невялікую нагрузку, але днём, пад уздзеяннем вады, якая праз яго прасочваецца, становіцца вельмі слабым, хоць і захоўвае дастатковую таўшчыню. Спецыялісты нагадваюць, што на лёд выходзіць можна тады, калі яго таўшчыня не менш за 7 сантыметраў. Нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці. Не варта правяраць таўшчыню ледзяной гладзі ўдарамі нагі. «Паважаныя капыляне і жыхары раёна, перш чым выйсці на ледзяную роўнядзь, вывучыце правілы паводзін на лёдзе, ваша бяспека залежыць выключна ад вас, бо не заўсёды дапамога можа падаспець своечасова, — папярэджвае намеснік начальніка Капыльскага РАНС Аляксандр Зялінскі. — Не рызыкуйце сваім жыццём!» Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей