«І сказаў ім анёл: Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Госпад. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях».
Евангелле паводле Лукі 2, 9-12.
Дарагія браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстова! Святам любові, жыцця, святла і надзеі!
Гэтае свята няхай стане часам разважання над таямніцай уцелаўлення Бога, як таямніцай Яго бязмежнай любові да чалавека, таямніцай Божага дару жыцця, які мы павінны сцерагчы як зрэнку вока, і таямніцай Божага святла, якое прасвятляе цемру граху, каб адарыць нас новай надзеяй.
Жадаю вам, каб Езус сваёй ласкай штодзённа нараджаўся ў вашых сэрцах! Няхай Каляды і наступаючы Новы 2018 год будуць напоўненыя духоўнай радасцю і Хрыстовым супакоем! Няхай усе людзі берагуць Божы дар жыцця, умацоўваюць узаемную любоў, не гасяць святла Бэтлеемскай зоркі, каб быць шчаслівымі і плённымі ў дзейнасці. Няхай у нашых зямных патрэбах нас благаславіць Бог, каб беднасць і празмернасць клопатаў пра падставовыя рэчы не знішчалі і не псавалі нас.
Як знак духоўнага адзінства дзялюся з вамі традыцыйнай аплаткай і свае пажаданні ўмацоўваю малітвамі ў гэтыя святочныя дні.
Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
пробашч парафіі Святых Пятра і Паўла
Парадак службаў на свята Божага нараджэння
24 снежня, нядзеля — 22.00, Святая Імша «Пастушковая»;
25 снежня, панядзелак — 11.00, Святая Імша.
Комментарии