Стваралася яно для дапамогі сельгасарганізацыям раёна па правядзенні тэхнічнага абслугоўвання, рамонту электраабсталявання, будаўніцтва новых аб’ектаў і г.д.
[caption id="attachment_62998" align="aligncenter" width="560"]
Электрагазазваршчык Дзмітрый Крыцкі[/caption]
Па словах дырэктара ТАА «Капыльскі энергасэрвіс» Міхаіла Бохана, абслугова-будаўнічае прадпрыемства і цяпер займаецца тэхнічным абслугоўваннем, бягучым рамонтам сетак і сістэм электразабеспячэння, электраасвятлення, а таксама электрамантажнымі і сантэхнічнымі работамі. У энергасэрвісе працуюць брыгады электрамантажнікаў і сантэхнікаў. Таксама ёсць лабараторыя (дарэчы, адзіная ў раёне), дзе пры дапамозе спецыяльных прыбораў праводзяць электрафізічныя вымярэнні. А яшчэ там працуюць інжынеры праектных работ, бухгалтары, эканамісты. Некалькі гадоў таму прадпрыемства атрымала сертыфікат адпаведнасці, што дазваляе праводзіць работы згодна з неабходнымі патрабаваннямі.
Сярод работ, выкананых сёлета, Міхаіл Бохан самым галоўным назваў удзел у выкананні поўнага комплексу сантэхнічных работ пры будаўніцтве 16-кватэрнага жылога дома па вул. Багдановіча ў Капылі. Сіламі работнікаў энергетычнай арганізацыі праведзены ацяпленне, водаправод, каналізацыя, электразабеспячэнне дома. Многае зроблена і ў сельскагаспадарчай галіне. Так, выконвалі мантаж сянажна-сіласных траншэй, рамонт воданапорных вежаў у Мажы, Ванелевічах, Вялікай Раёўцы, для некаторых сельгаспрадпрыемстваў выраблялі агароджы, вароты, боксы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Нядаўна закончаны мантаж кацельні і рэканструкцыя цеплатрасы ў аўтапарку № 21. Акрамя таго прадпрыемства працуе і з выкананнем заявак насельніцтва. Асабліва запатрабаваным з’яўляецца правядзенне неабходных падрыхтоўчых электраработ пры ўстаноўцы новых газавых катлоў. Карыстаюцца папулярнасцю і электрафізічныя вымярэнні, якія праводзяцца не толькі для жыхароў нашага раёна, але і суседніх.
[caption id="attachment_62997" align="aligncenter" width="560"]
Электрамантажнік Юрый Еўдакімаў[/caption]
А вось займаецца ўсім гэтым калектыў, які пасля праведзенай аптымізацыі налічвае крыху больш за 20 чалавек. Сярод тых, хто вылучаецца сваімі адносінамі да працы, кіраўніцтва адзначыла спецыялістаў лабараторыі Аляксандра Рыжкова і Сяргея Пашкевіча, электрамантажнікаў Юрыя Еўдакімава, Мікалая Новіка, электрагазазваршчыка Алега Сіцкага і многіх іншых. Побач з вопытнымі спецыялістамі працуе і моладзь. Нядрэнна зарэкамендаваў сябе электрагазазваршчык Дзмітрый Крыцкі, які прыйшоў на прадпрыемства амаль два гады таму пасля заканчэння Капыльскага каледжа.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии