86
Адбыўся справаздачна-выбарчы сход Капыльскай раённай арганізацыі ГА "БСА”
26.02.2011
Узмацняць работу па патрыятычным выхаванні моладзі - такую задачу паставілі перад сабой члены Капыльскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, якія сабраліся на справаздачна-выбарны сход 23 лютага ў актавай зале райваенкамата.
Старшыня арганізацыі Аляксандр Пякарскі расказаў аб дзейнасці ваенна-служачых запасу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, задачах, якія ставіць перад БСА Прэзідэнт краіны.
Ваенны камісар падпалкоўнік Сяргей Барташэвіч давёў да прысутных загад міністра абароны аб прысваенні чарговага воінскага звання “маёр” ка-пітанам запасу Анатолю Жданеню і Леаніду Бураку. Пад апладысменты прысутных камісар уручыў старшыні райвыканкама і яго намесніку “маёрскія” пагоны. З нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь група афіцэраў была ўзнагароджана граматамі. Вечарам у раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны абаронцам Айчыны.
Уладзімір СКРЫПІНСКІ
Поделиться
Комментарии