[caption id="attachment_7105" align="alignleft" width="300" caption="Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Скабінскага СДК М. У. Дарашэвіч, І. Я. Новікава, С. С. Юшкевіч і І. М. Бохан"]
[/caption]
Асноўнымі напрамкамі работы Скабінскага СДК з’яўляецца развіццё мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці, далучэнне насельніцтва да духоўных і культурных традыцый, выяўленне і развіццё творчых здольнасцей у жыхароў вёскі, а таксама арганізацыя правядзення вольнага часу.
На базе сельскага дома культуры працуе 8 гурткоў і клубных аб’яднанняў для дзяцей і дарослых, у якіх займаецца 87 чалавек. Гэта гурткі вакальных і сольных спеваў, па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Камячок”, клубныя аб’яднанні “Калабок” (для дзяцей), “Выток” (для пажылых людзей), “Пралеска” (для маладых сем’яў, каму больш за 30) і дыска-клуб для падлеткаў “Вініла”. Дырэктар культурнай установы Іна Бохан і мастацкі кіраўнік Марыя Дарашэвіч заўсёды рады бачыць у сябе людзей, якія хочуць праявіць свае творчыя здольнасці ці з аднадумцамі правесці з карысцю час, заняцца любімай справай, знайсці новых сяброў.
Не перастаюць здзіў-ляць сваімі творчымі работамі і ўдзельнікі гуртка па вышыўцы “Зачараванне”. Дзеці і дарослыя з дапамогай іголкі і ніткі ствараюць шэдэўры, якія прыгожа ўпісаліся ў інтэр’ер фае дома культуры.
Святы, вечары адпачынку, сустрэчы – вось няпоўны пералік мерапрыемстваў, якія тут праводзяцца. Удзельнікі Скабінскага СДК – частыя госці на аглядах-конкурсах, кірмашах, канцэртах і фестывалях як у нашым, так і бліжэйшых раёнах.
Таццяна БОХАН
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі мастацкай самадзейнасці Скабінскага СДК М. У. Дарашэвіч, І. Я. Новікава, С. С. Юшкевіч і І. М. Бохан.
Фота аўтара
Комментарии