На яе сучаснай тэрыторыі існавалі княства, ваяводства, губерня, намесніцтва і вобласць.

Мінскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі. Вылучылася ў 1101 го-дзе пасля смерці Усяслава Полацкага як удзел яго сына Глеба.
Акрамя Мінска ўключала Друцк, Оршу, Копысь і іншыя землі. Паступова гэта старажытная феадальная дзяржава трапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага. У 1345-м Мінск ра-зам з Лагойскам ужо ўваходзіў у ВКЛ і належаў вялікаму князю Альгерду.
Мінскае ваяводства існавала з 1566-га па 1793 год у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Адміністрацыйна падзялялася на Мінскі, Рэчыцкі і Мазырскі паветы.
У 1772-м усходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя тэрыторыя перайшла да Расіі і стала састаўной часткай Мінскай губерні.
Апошняя ў складзе Расійскай імперыі існавала да 1917 года і пазней (па інерцыі) да канца Грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.
У ходзе адміністрацыйнай рэформы ўказам імператрыцы Кацярыны ІІ ад 3 мая 1795 года губерня была перайменавана (што тычылася і іншых губерняў) у Мінскае намесніцтва. З пачаткам царавання імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 года ў Мінскую губерню.
У пачатку XX стагоддзя плошча губерні складала каля 91 213 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.
Мінская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года. У 1954-м яе ўзбуйнілі за кошт часткі раёнаў былых Баранавіцкай і Бабруйскай абласцей, а ў 1960-м — часткі раёнаў былой Мала-дзечанскай вобласці.
На тэрыторыі Міншчыны ў 1987 го-дзе налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, два рабочыя і адзін курортны.
У 1998-м цэнтральны рэгіён налічваў 20 гарадоў (у тым ліку 7 абласнога падпарадкавання), 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.
Цяпер Міншчына ўключае 22 раёны, горад абласнога падпарадкавання, два — раённага падпарадкавання, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5207 сельскіх населеных пунктаў.
Комментарии