Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

К юбилею Свято-Троицкой церкви в д. Телядовичи наводится порядок в данном населенном пункте

15.12.2017
У наступным годзе Свята-Троіцкая царква в. Цялядавічы адзначыць сваё 220-годдзе. У ходзе падрыхтоўкі да свята Бабаўнянскім сельвыканкамам было прынята рашэнне, якое прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на тэрыторыі дадзенага населенага пункта, называе выканаўцаў і адказных за гэтыя работы. IMG_6031 Як расказала старшыня сельвыканкама Ірына Запольская, у вясковым парку ўжо спілавана 12 аварыйна-небяспечных дрэў. Імі займаліся работнікі УП «ПІК-Лясное», якія дадаткова правялі работы па ўборцы галін, а дровы забралі для патрэб гаспадаркі. Дапамагалі ім супрацоўнікі сельвыканкама, сацыяльныя работнікі. [caption id="attachment_62864" align="aligncenter" width="580"]■ Ідуць работы на пустуючых участках ■ Ідуць работы на пустуючых участках[/caption] — Адна з задач, якая стаіць перад намі, — гэта навядзенне парадку на пустуючых сядзібах, — гаворыць Ірына Аляксандраўна. — Нам неабходна не толькі спілаваць дрэвы і кустоўе, але і выкарчаваць пні, каб ужо вясной гэтыя ўчасткі можна было ўвесці ў севазварот. Такіх сядзіб у Цялядавічах дзевяць, да таго ж ёсць рэшткі двух дамоў, якія згарэлі падчас пажару — іх таксама неабходна захаваць. [caption id="attachment_62847" align="aligncenter" width="400"]■ Свята-Троіцкая царква, 2017 год ■ Свята-Троіцкая царква, 2017 год[/caption] Сельвыканкам арганізоўвае суботнікі, у якіх прымаюць удзел не толькі мясцовыя жыхары, прадстаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, але і работнікі замацаваных за сельвыканкамам арганізацый горада Капыля. У прыватнасці, працаўнікі Колаўскага лясніцтва дапамагалі спілоўваць аварыйныя дрэвы, старыя сады і выразалі кустоўе. Прыязджалі на дапамогу і работнікі Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне. Свой пералік работ і ў Свята-Троіцкім храме. Тут вядзецца рамонт, будзе адноўлена агароджа. Дарэчы, паводле слоў Ірыны Запольскай, парадак будзе наведзены ва ўсім населеным пункце, і тут вялікая ўвага будзе надавацца платам. Гаспадарам сядзіб, дзе неабходна будзе іх абнавіць, будуць накіраваны прадпісанні. Маргарыта САКОВІЧ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей