Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

У сваёй працы знаходжу задавальненне

20.02.2011
Наўрад ці думала гадоў дваццаць таму Вольга Адамаўна Бохан, што давядзецца ёй памяняць утульную гарадскую кватэру — на вясковы дом, работу ў будаўнічай, а дакладней будзе сказаць, на той час меліярацыйнай арганізацыі ПМК-11 — на працу ў жывёлагадоўлі. Як аказалася, у нашым жыцці магчымы нават самыя, здавалася б, неверагодныя павароты. Менавіта жыццёвыя абставіны прывялі сям’ю Боханаў у Скабін. Наша гераіня ўладкавалася на ферму. Яе мужу таксама знайшлася работа ў будаўнічай брыгадзе гаспадаркі. Тут выраслі і выйшлі ў самастойнае жыццё іх двое сыноў і дачка. Боханы ўтульна ўладкаваліся ў набытым доме, завялі гаспадарку: свінні, куры, качкі, да нядаўняга часу была на падвор’і і кароўка. І вядома ж, Вольга Адамаўна пасадзіла кветкі. Яны, рознакаляровыя, агністыя, упрыгожваюць сядзібу з ранняй вясны да позняй восені. Аднак часу, каб займацца любімай справай, у гаспадыні не вельмі шмат. Кожны дзень яна спяшаецца на МТФ “Скабін”, бо ведае: і тут патрэбны яе клапатлівыя рукі. У групе Вольгі Адамаўны пяцьдзясят кароў. Па выніках мінулага года надаіла ад кожнай фуражнай каровы па 7985 кілаграмаў малака, што больш за папярэдні рэзультат на 1370 кг. Апярэдзіла яе толькі Марыя Дзямчук з МТФ “Перац” з вынікам 8547 кг. Што ж паспрыяла такой выніковай працы? Адказ на гэта пытанне не выклікаў у Вольгі Адамаўны вялікіх ваганняў. “Безумоўна, добрыя кармы, — расказвае перадавік вытворчасці, — выкананне тэхналогіі ўтрымання статка, ветэрынарны догляд”. Нельга скідваць з рахунку і адносіны саміх аператараў да сваёй справы. “Я вельмі люблю сваіх каровак, — прызнаецца Вольга Бохан. —  Нягледзячы на нялёгкую працу жывёлавода, знаходжу ў ёй вялікае задавальненне”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей