Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Предпринимательству - развитие

13.12.2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які з’яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне. biznes450 Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб’ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы. Што ж наконт гэтага дакумента думаюць нашы землякі? Некаторыя з іх дзеляцца сваімі меркаваннямі. Наталля РЫМАШЭЎСКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Капыльскага райвыканкама: — Хацелася б, каб развіццё прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнесу ў раёне крыху палепшылася. Магчыма, Дэкрэт № 7 паўплывае на гэта. На дадзены момант у раёне зарэгістраваны 136 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва і 429 індывідуальных прадпрымальнікаў. За гэты год з’явілася 77 новых ІП. Асноўны напрамак іх дзейнасці — рознічны і аптовы гандаль, затым ідзе аказанне транспартных паслуг, будаўніцтва і іншыя віды паслуг. Вядома, што Дэкрэт № 7 спрашчае разнастайныя працэдуры. Паколькі я курырую гандаль, грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, то адзначу, што ў дакуменце ёсць шмат ільгот для гэтых галін. Так, цяпер не трэба будзе звяртацца ў выканкамы па ўзгадненне рэжыму работы магазінаў, рэстаранаў і кафэ. Выключэнне зроб-лена толькі для ўстаноў, якія працуюць у начны час (з 23 да 7 гадзін). У сферы транспартнай дзейнасці сыходзіць у мінулае абавязковае патрабаванне аб афармленні дарожных лістоў для перавозак пасажыраў і багажу ў нерэгулярных зносінах, не патрэбна ўзгадненне па размяшчэнні рэкламы на транспартных сродках. Словам, Дэкрэт закліканы надаць неабходны імпульс развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляваць дзелавую актыўнасць грамадзян і ў цэлым палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне. Святлана ВАБІШЧЭВІЧ, індывідуальны прадпрымальнік, г. Капыль: — На маю думку, Дэкрэт дазволіць кардынальна змяніць некаторыя складаемыя сістэмы кіравання, якая існуе. Радуе, што парадак уступлення дакумента ў сілу будзе праходзіць ступеньчата. Гэта гаворыць пра тое, што будуць падрыхтаваны адпаведныя нарматыўныя акты. Асноўныя нормы Дэкрэта — гэта нормы прамога дзеяння і таму вельмі важная правапрымяняльная практыка. Дакумент максімальна скасоўвае адміністрацыйныя бар’еры, адмяняе часам залішне эканамічна затратныя патрабаванні, сістэматызуе іх і скарачае. Будзем спадзявацца, што ў сукупнасці ўсе змены будуць адчувальныя, і яны стануць надзейнай падтрымкай для малога і сярэдняга бізнесу. Кацярына ВАЛЬКОЎСКАЯ, індывідуальны прадпрымальнік, аграгарадок Цімкавічы: — З прыняццем гэтага дакумента людзі павінны перастаць баяцца адкрываць уласны бізнес, смела ісці ў гэту сферу, разумеючы, што яны таксама ўносяць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Паколькі бізнес садзейнічае фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, забяспечвае рост вытворчасці спажывецкіх тавараў, дзякуючы яму пашыраецца сфера паслуг, а эканоміцы надаецца дадатковая стабільнасць. Вельмі добра, што зараз для адкрыцця ўласнай справы дастаткова будзе падаць заяву ў выканкам праз службу «адно акно» (дапускаецца паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні) альбо з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці. Дэкрэтам таксама зацверджаны агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і інш. Яны максімальна сістэматызаваны і скарочаны і будуць з’яўляцца абавязковымі для выканання ўсімі суб’ектамі пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці. Такім чынам, вельмі радуе, што колькасць праверак значна паменшыцца. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей