Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

С молодежным акцентом

11.12.2017
Каманда «Мы ў цэнтры» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўляла Капыльшчыну на абласным фестывалі клуба вясёлых і знаходлівых, што прайшоў у Салігорску. Самая масавая маладзёжная арганізацыя Мінскай вобласці — БРСМ — на працягу некалькіх гадоў арганізоўвае гульні КВЗ з мэтай развіцця творчых здольнасцей моладзі і далучэння маладых людзей да актыўнай дзейнасці. [caption id="attachment_62708" align="aligncenter" width="580"]■ На сцэне — каманда «Мы ў цэнтры» ■ На сцэне — каманда «Мы ў цэнтры»[/caption] Фестываль КВЗ цэнтральнага рэгіёну прайшоў ужо ў трэці раз. Сёлета ён быў у абноўленым фармаце: разам з камандамі працуючай моладзі ў гульні прынялі ўдзел і каманды навучэнцаў. За галоўны прыз пазмагаліся 16 каманд вясёлых і знаходлівых з розных куткоў Міншчыны. Удзельнікі фестывалю паказалі свае таленты ў конкурсе «візітовак» у стылі «Фрыстайл» на зададзеную тэматыку з «Маладзёжным акцэнтам». Вызначальнымі крытэрыямі пры выбары пераможцы было раскрыццё тэмы фестывалю, гумар, знаходкі і крэатыўныя рашэнні, артыстызм удзельнікаў і мастацкае афармленне выступлення. Галоўным рэдактарам абласнога фестывалю КВЗ выступіў Аляксей Святлоў — галоўны рэдактар Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска і піяр-менеджар тэлевізійнай міжнароднай лігі Міжнароднага саюза КВЗ. У якасці спецыяльных гасцей фестывалю былі запрошаны каманды КВЗ «Зборная лінгвістаў ІН.ЯЗ» (г. Мінск) і каманда КВЗ «Чайка» (г. Кобрын): яны прадстаўляюць нашу краіну на розных гумарыстычных шоу і конкурсах міжнароднага ўзроўню. Іх выступленне стала не толькі прыемным падарункам для ўсіх каманд-удзельніц і гледачоў, але і паставіла планку, да якой самадзейным аматарам КВЗ неабходна імкнуцца, бо ў планах арганізатараў фестывалю стварыць абласную лігу КВЗ. Арганізатарамі абласнога фестывалю КВЗ выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскі раённы выканаўчы камітэт, Мінскі абласны і Салігорскі раённы камітэты ГА «БРСМ». Усе ўдзельнікі гульні атрымалі дыпломы і падарункі, а таксама былі вызначаны прызавыя месцы. Такім чынам, чэмпіёнамі вобласці сталі дзве каманды з Салігорскага раёна — «Настаўнікі спецыяльнага прызначэння» і «Фіксікі», а таксама юныя аматары гумару з Лагойшчыны — «Адрэналін».
Чым жа запомніўся фестываль? Мы звярнуліся да некаторых яго ўдзельнікаў і гледачоў. Уражанні Святлана ПУЦЕЙКА, капітан капыльскай каманды «Мы ў цэнтры»: — Эмоцыі самыя пазітыўныя. Думаю, што гульня атрымалася. Шмат цікавых жартаў, мініяцюр, вельмі вясёлыя каманды. Калі гэта гульня сабрала аншлаг, калі яна была настолькі смешнай, што большасць удзельнікаў журы адзначыла яе як наймацнейшую за апошні час, то ўсё было не дарма. Такім чынам, усе нашы рэпетыцыі, падрыхтоўка да фестывалю далі свой вынік і нам не сорамна было прадстаўляць раён на абласным узроўні. Вячаслаў КЛІМКОВІЧ, першы сакратар Чэрвеньскага райкама ГА «БРСМ»: — Адзначу, што мне вельмі спадабалася каманда з Капыля. Дзяўчаты (а іх большасць у камандзе) выглядалі вельмі эфектна. Дарэчы, на іх выхад заўсёды бурна рэагавала ўся зала. Выступленне было цікавым, адладжаным, адчувалася добрая падрыхтоўка. Нягледзячы на хваляванне перад вялікай сцэнай, каманда паспяхова з ім справілася. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей