Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Сплаў вопыту i маладосцi

19.02.2011
Алена Сяргееўна Бусел і Таццяна Гергіеўна Грыбок (на здымку) — розныя па ўзросце і жыццёвым багажы. А аб’яднала іх агульная справа: працуюць у ААТ “Капыльскае”, абедзве - аператары па атрыманні і вырошчванні парасят ды і апекуюцца над адной групай. Алена Сяргееўна прыйшла на прадпрыемства яшчэ ў 1988 годзе, так што вопыту і ўмення ёй не займаць. А работа з такімі маленькімі гадаванцамі патрабуе шмат сіл і майстэрства. Яны ж, як тыя дзеткі маленькія: хварэюць, любяць ласку і клопат. Такі ж настрой на працу яна перадае і сваёй малодшай каляжанцы. Таццяна Грыбок уладкавалася на комплекс крыху больш за тры гады таму. Вядома ж, кожную справу пачынаць няпроста. Аднак супрацоўніцтва з такімі вопытнымі калегамі, як Алена Сяргееўна, дало свой плён. Да таго ж навіна, што імя Алены Бусел будзе занесена на раённую Дошку гонару, безумоўна, паставіла перад Таццянай мэту, якая пры такіх адносінах да справы можа здзейсніцца.   Маргарыта САКОВІЧ Фота Галіны ПАШКО

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей