Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Як спрацавалi жывёлаводы

24.02.2011
У аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна і ўпраўленні райсельгасхарчу падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны ў сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках за студзень 2011 года. Лічбы і факты Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 11 423 ц (103,8 % — да студзеня 2010 года, 184 % — да снежня 2010 года). Рэалізацыя жывёлы і птушкі на ўбой (у жывой вазе) — 10 040 ц (адпаведна, 107,3 % і 82,2 %). Паказчык рэалізацыі па відах выглядае наступным чынам: буйной рагатай жывёлы — 5435 ц (95,4 % і 79,9 %), свіней — 4005 ц (124,6 % і 81,4 %), птушкі — 583 ц (131,9 % і 127 %). Гаспадаркамі раёна надоена 65 807 ц малака (102,8 % да студзеня 2010 года і 105,5 % да снежня 2010 года), рэалізавана — 57 934 ц, што складае 120 % да адпаведнага перыяду мінулага года. Па стане на 1 лютага 2011 года налічвалася 53 179 галоў буйной рагатай жывёлы (98,2 %), у тым ліку 19 104 каровы (103,6 %), 45 480 галоў свіней (100,7 %). Самая большая прыбаўка — у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Па 400 і больш кілаграмаў малака за першы месяц бягучага года надаілі 22 малочнатаварныя фермы раёна з 9 сельгаспрадпрыемстваў, з іх 7 — атрымалі рэзультат ніжэйшы за мінулагодні. Лідзіруе МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра” (загадчыца Ніна Шатэрнік) з паказчыкам 568 кг. Самая большая прыбаўка ў калектываў МТФ “Падгорцы” (загадчыца Марына Смольская) і МТФ “Нізкавічы” (загадчыца Ала Салановіч) ААТ “П-з “Дусаеўшчына”), адпаведна, 229 і 159 кілаграмаў малака. Лідар змяніўся Практычна на адзін кілаграм адрозніваюцца рэзультаты аператараў машыннага даення Алены Гушчэні з МТФ “Андросаўшчына” ААТ “Старыца-Агра” і Вольгі Бохан з МТФ “Скабін” ААТ “Скабін”, якія атрымалі, адпаведна, па 687 кг (+104 кг) і 686 кг (+49) малака ад кожнай каровы сваёй групы. Больш за 600 кг маюць рэзультат яшчэ шэсць даярак — Марына Чмара з МТФ “Андросаўшчына”, Марыя Дзямчук з МТФ “Перац”, Галіна Басюк з МТФ “Саўкова”, Вера Махнева і Наталля Грыцкевіч з МТФ “Свідзічы”, Валянціна Кішковіч з МТФ “Скабін”. Больш за кілаграм прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы атрымалі 15 старыцкіх і двое семежаўскіх жывёлаводаў. Лепшай сярод лепшых можна назваць Алену Лазнюху, рэзультат якой 1182 г (+202 г да мінулага года). Яшчэ 9 аператараў маюць прывагу 900 і больш грамаў. Самы большы “плюс” у параўнанні з папярэднім годам — 392 г — у аператараў Святланы Кіені і Таццяны Бычэнкі з ААТ “Семежава”. Можна дабавіць і звыш 250 г Віталь Лазоўскі з ААТ “П-з “Дусаеўшчына” ў студзені на сваёй групе свіней атрымаў самы высокі рэзультат  — 644 г, што на 164 г больш, чым летась. На наступнай прыступцы знаходзяцца ажно чатыры аператары з ААТ “Капыльскае” — Тамара Козел, Святлана Страліцкая, Святлана Нагорная і Алена Дубаносава з вынікам 601 г. Самая большая прыбаўка — 263 г — у аператара СГФ “Браткава” Таццяны Нікіцінай. Лепшы рэзультат па атрыманні прыплоду традыцыйна ў работнікаў ААТ “Капыльскае”: Тамара Сянюк і Ларыса Хартановіч за студзень атрымалі 628 парасят (на 10 больш), Ніна Латоўчыц і Ірына Лакізо — 582 галавы. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей