14 лістапада ў ДУА «Слабадакучынская СШ» прайшло раённае метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай і выхаваўчай рабоце. Калектыў школы паспяхова рэалізуе праект «Навучанне і выхаванне сродкамі рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў».
[caption id="attachment_62382" align="aligncenter" width="580"]

■ Госці - «дзеці вайны» - падчас мерапрыемства[/caption]
Героіка-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца прыярытэтным кірункам у выхаваўчай дзейнасці. У межах мерапрыемства наведаны памятныя месцы. Падчас экскурсіі члены клуба «Патрыёты Радзімы» Таццяна Русаковіч і Аляксандр Пратасевіч расказалі аб гісторыі адкрыцця помнікаў воінам 10-й арміі і герою Лаўскага бою Уладзіміру Качаноўскаму.
У фае школы і музеі ўдзельнікаў сустрэчы чакалі выставы «Памяць сэрца», «Ніколі не забудзем», «Прачытай кнігу аб вайне», «В огне сгорело сердце», «Никто не забыт, и ничто не забыто». Неабходна адзначыць, што значную падтрымку ў правядзенні метадычнага аб’яднання аказалі Слабада-Кучынская бібліятэка-клуб (загадчык Валянціна Барташэвіч) і Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі (дырэктар Таццяна Серая). Затым прайшоў музейны ўрок «Дзеці вайны», пры-свечаны 110-годдзю пачатку народнай адукацыі ў в. Слабада-Кучынка. Сярод шаноўных гасцей былі прадстаўлены сведкі апошняй вайны С.І. Астрэйка, А.А. Кандыбовіч, А.В. Кандыбовіч і В.М. Салановіч.
У выкананні Алесі Майсейчык прагучалі песні «Мама», «Зажгите свечи», «Дети всей земли». Вершы самабытных паэтаў Капыльшчыны выдатна чыталі Аліна Францкевіч, Паліна Пратасевіч, Марыя Дашкевіч, Вольга Рыбак, Мікіта Коршук, Мікіта Сенькевіч. Танец «Венскі вальс» выконвалі Уладзімір Аніфер і Кацярына Шаміч у памяць аб тых дзецях, якія ў гады вайны ладзілі канцэрты ў шпіталях, на вакзалах, у клубах. Выступленні школьнікаў суправаджаліся паказам відэа і прэзентацый.
[caption id="attachment_62381" align="aligncenter" width="580"]

■ Члены клуба «Патрыёты Радзімы»[/caption]
Слова трымалі госці — дзеці ваеннага ліхалецця. Амаль у кожнай з іх сям’яў нехта загінуў, прапаў без вестак, памёр ад голаду і ран. Сваімі ўспамінамі падзялілася Святлана Іванаўна Астрэйка — старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі. У іх сям’і было сямёра дзяцей. Фашысты спалілі вёску. Два гады пражылі ў партызанскай зоне ў зямлянцы. Цудам засталіся жывымі ў час карнай экспедыцыі ворага. Бацька загінуў на фронце.
— Важна любіць і берагчы сваіх блізкіх, шанаваць сваю Радзіму, — адзначыла жанчына.
Аляксандр Віктаравіч Кандыбовіч нарадзіўся ў г. Наварасійску. Ра-зам з маці, двума братамі і сястрой перажылі голад, холад, бамбёжкі і акупацыю. Начаваць прыходзілася ў развалінах дамоў, акопах ці ў полі. Ён і сёння далікатэсам для сябе лічыць параную бульбу і кіслае малако.
Цікавым было выступленне вядучай музейнага ўрока Крысціны Францкевіч, якая запісала ўспаміны свайго дзядулі з в. Роспы аб лютаўскіх падзеях 1943 года, калі загінулі сем’і аднавяскоўцаў і сярод іх сямёра дзяцей.
Запалены сем свечак. Памяць загінуўшых, а таксама памяць малалетняга вязня фашызму Надзеі Піліпаўны Зубовіч (не дажыла адзін дзень да сустрэчы) прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Ад імя ўсіх маці звярнулася да прысутных Валянціна Барташэвіч:
— Што можа быць даражэйшым за нашых дзяцей? Што можа быць даражэйшым у любога народа, у кожнай маці? Дзеці — наша будучыня. Мы ўдзячны ветэранам і старэйшаму пакаленню, што жывём у міры і згодзе!
З заключным словам выступіла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Карповіч, якая адзначыла важнасць і значнасць дадзенага мерапрыемства.
Школьнікі так пранікнёна, з глыбінёй душы і суперажываннем чыталі вершы, расказвалі аб дзіцячых успамінах сваіх землякоў, што слёзы з’явіліся ва ўсіх прысутных. Хочацца верыць, што ўсё, аб чым гаварылася ў гэты дзень, зной-дзе водгук у сэрцах маладога пакалення.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Комментарии