Нагадаем, што праходзіць ён штомесяц у другую і чацвёртую сераду.
На гэты раз да кіраўніка раёна паступіла пяць зваротаў грамадзян. Падрабязныя адказы і тлумачэнні на зададзеныя надзённыя пытанні разам з Анатолем Канстанцінавічам давалі адказныя спецыялісты.
Так, жыхарцы г. Капыля, інваліду ІІ групы, дадзены падрабязныя тлумачэнні наконт аказання матэрыяльнай дапамогі па аплаце за наведванне яе дзіцем дзіцячага сада. Паколькі ўсе магчымыя сродкі за гэты год жанчыне ўжо выплачаны, то ёй рэкамендавана звярнуцца ў органы сацыяльнай абароны ў пачатку наступнага года.
З просьбай дапамагчы працаўладкавацца па месцы жыхарства звярнуліся дзве жыхаркі аграгарадка Быстрыца. Як адзначыў Анатоль Ліневіч, іх пажаданні пачуты. З боку сектара занятасці і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама будуць вывучаны ўсе варыянты магчымых вакансій і прапанаваны заяўніцам.
Пытанне рамонту дарогі па вул. Палявой у в. Навасёлкі Доктаравіцкага сельсавета ўзнімаецца з 2012 года. Як запэўніў дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, у хуткім часе яна сіламі гаспадаркі будзе падпраўлена. А на наступны год, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, гэта дарога будзе ўключана ў план рамонту як вуліца населенага пункта.
Сёлетнія дажджы стварылі шмат праблем з падтопліваннем домаўладанняў па вул. Юбілейнай у аграгарадку Пацейкі. Анатоль Ліневіч паабяцаў выехаць разам са спецыялістамі на месца і прыняць адпаведнае рашэнне па гэтым пытанні.
Як і падчас прыёму кіраўніком спраў Мінаблвыканкама Уладзімірам Гурыновічам, прагучаў аналагічны зварот ад жыхароў в. Руднае, якія стварылі кааператыў па газіфікацыі. Яны прасілі аказаць дапамогу па падвядзенні паліва да іх населенага пункта. Магчымыя шляхі вырашэння пытання будуць дэталёва вывучацца.
Увогуле канчатковае вырашэнне зваротаў знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии