Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

У раёне прайшоў конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года-2011”

16.02.2011
Некалькі месяцаў педагагічная грамадскасць Капыльшчыны жыла традыцыйным конкурсам прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2011”. А  ў пятніцу, 11 лютага, журы пад старшынствам начальніка аддзела адукацыі Аляксея Абросімава вызначала лепшага па прафесіі ў фінале, які адбыўся ў сярэдняй школе №3 г. Капыля. Для настаўнікаў замежнай мовы Святланы Гарохавай з сярэдняй школы №3, пачатковых класаў Алены Насановіч з Ванелевіцкай СШ, беларускай мовы і літаратуры Таццяны Колас з сярэдняй школы №2, пачатковых класаў Святланы Кісялёвай з гімназіі №1, грамада-знаўства Наталлі Прохаравай з Цімкавіцкай СШ  (на здымку) гэты час стаў сапраўдным выпрабаваннем на прафесіяналізм. Яшчэ да фіналу канкурсанткі прайшлі тэсціраванне па педагогіцы і псіхалогіі, далі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, расказалі пра сябе ў самапрадстаўленні. Ужо ў актавай зале сярэдняй школы №3 на сцэне адна за другой яны дэманстравалі вопыт, творчы пошук, уменне завалодаць увагай аўдыторыі (класа) падчас абароны адукацыйных праектаў, міні-ўрока “Школьныя гады – цудоўныя”, конкурсу-экспромту “Педагагічная імправізацыя”. А ў заключэнне настаўніцы расказалі, чаму навучыліся на конкурсе “Настаўнік года”. Нельга не адзначыць, што ўвесь гэты час гарачую падтрымку педагогам аказвалі прадстаўнікі калектыву, адмі-ністрацыя іх навучальнай установы. Па ўсім было відаць: яны перажывалі не менш за сваіх калег на сцэне. Самым хвалюючым стаў момант, калі члены журы пакінулі залу, каб абмеркаваць вынікі конкурсу і выявіць пераможцу. А гэта, паверце, задача няпростая, паколькі падрыхтоўка і выступленне настаўніц былі на вельмі высокім ўзроўні. Праз некалькі хвілін са сцэны актавай залы старшыня журы Аляксей Абросімаў агучыў прозвішча лепшага педагога. Ёй стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры другой адзінаццацігодкі Таццяна Колас, якая будзе працягваць барацьбу ў абласным этапе “Настаўніка года”.  Шчырыя віншаванні, удзячнасць за майстэрства, прафесіяналізм і смеласць гучалі ад начальніка аддзела беларускай філалогіі Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Інгі Пінголь у адрас усіх удзельніц конкурсу. Таксама сардэчныя словы выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яны ўручылі памятныя падарункі. Заахвочвальнымі прэміямі і падарункамі ад аддзела адукацыі, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі канкурсантак узнагародзілі Аляксей Абросімаў і Людміла Камёнка. Сёлетні конкурс педагагічнага майстэрства яшчэ раз даказаў, што на Капыльшчыне ёсць выдатныя настаўнікі. Апантаныя сваім прадметам, яны дораць гэту любоў, веды хлопчыкам і дзяўчынкам. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей