[caption id="attachment_556" align="alignleft" width="300" caption="Іграе Марына Мяцельская (выкладчык М. Сільвановіч)"][/caption] 22 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай музыкі. У казачную вандроўку вучняў гарадскіх школ запрасілі выхаванцы і выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавых фактаў пра музычныя інструменты. Таксама маленькія гледачы разгадвалі тэматычныя загадкі, якія прапаноўвала ім Фея музыкі, і, бясспрэчна, слухалі выдатныя музычныя кампазіцыі.
Права адкрыць мерапрыемства было дадзена ўзорнаму дзіцячаму эстраднаму аркестру дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка. Дарэчы, ганаровае званне “ўзорны” калектыў атрымаў толькі год таму. Сваё майстарскае валоданне інструментамі паказалі выхаванцы ДШМ па класе баяна, скрыпкі, цымбалаў, флейты, трубы. Некалькі захапляльных харэаграфічных кампазіцый падарыў прысутным танцавальны калектыў школы мастацтваў.
У рамках тыдня прайшлі разнастайныя мерапрыемствы ў навучальных установах, дзіцячых садах горада і раёна. Яны з’явіліся своеасаблівай вандроўкай хлопчыкаў і дзяўчынак па захапляльнай краіне, назва якой – Музыка.
Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии