У першы дзень прайшла панарама адкрытых урокаў па геаграфіі, матэматыцы, беларускай мове, хіміі. Для навучэнцаў 7 – 9 класаў прайшоў бібліятэчны ўрок «С книгой — через века» (аб гісторыі кнігадрукавання) пад кіраўніцтвам Марыны Коршук.
У дзень класнага кіраўніка ў 10 класе Людміла Астрэйка правяла мерапрыемства «Беражыце сяброў», на якім ішла дыскусія аб ролі дружбы ў жыцці чалавека. У школьным музеі выступалі юныя экскурсаводы Марыя Дашкевіч, Мікіта Коршук і Паліна Пратасевіч, якія азнаёмілі прысутных з гісторыяй школы «Дарога даўжынёю ў 110 гадоў». З вялікай цікавасцю прайшоў сеанс адначасовай гульні ў шашкі на сямі дошках, падчас якога сваё майстэрства прадэманстраваў настаўнік дадатковай адукацыі Аляксандр Кашуба. Сапраўдным святам у школе стала таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі педагогаў і старшакласнікаў. Выдатныя навыкі гульні паказалі дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч, настаўнік геаграфіі Наталля Бохан, настаўнік пачатковых класаў Наталля Леус. Вынік — 2:1 на карысць школьнікаў, але пераможаных не было, у спартыўнай зале панавала дружба і добры настрой.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Комментарии