Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Прашла раённая алімпіяда па веданні правіл дарожнага руху

14.02.2011
У штогадовай раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху перамагла каманда СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага. Мерапрыемства праходзіла на базе СШ №3 г. Капыля. Журы  ўзначаліў дзяржаўтаінспектар АДАІ  РАУС Юрый Кіш. У спаборніцтве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 20 навучальных устаноў Капыльшчыны — усяго 61 вучань 5—7 класаў. Адметна, што менавіта ў падлеткаў такога ўзросту ёсць жаданне больш дасканала вывучыць правілы дарожнага руху. Школьнікам неабходна было на працягу 10 хвілін даць адказ на 10 пытанняў. Дарэчы, менавіта такія заданні прапануюцца патэнцыяльным атрымальнікам дакумента на права кіравання транспартным сродкам падчас здачы тэарэтычных іспытаў. У склад каманды-пераможцы, якую рыхтавала завуч пачатковых класаў А. А. Каспяровіч, увайшлі Аляксей Лагун, Максім Філімонаў і Міхаіл Канановіч. Як расказала Алена Анфіянаўна, каманда другой гарадской школы ўжо на працягу трох апошніх гадоў з’яўляецца лідарам такіх спаборніцтваў і прымае ўдзел у абласных. Вось і сёлета напрыканцы лютага юных знаўцаў правіл дарожнага руху чакае паездка ў Валожын. Акрамя названых школьнікаў добрыя веды паказалі Яўген Альфяровіч, вучань 7 класа гімназіі № 1, Аляксей Шэўчык, сямікласнік з СШ № 3 г. Капыля, і пяцікласнік Андрэй Баўкуновіч з Бучацінскай СШ. Маргарыта САКОВІЧ

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей