На чарговым прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, большасць пытанняў тычылася работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Так, капылянін Міхаіл Васільевіч Карповіч звярнуўся з просьбай пабудаваць казырок над балконам яго кватэры, жыхарку нашага горада Люсю Канстанцінаўну Семянкевіч хвалююць праблемы з абсталяваннем вентыляцыі ў яе кватэры. Кіраўнік раённай улады даручыў дырэктару Капыльскай ЖКГ Раману Бандарыку тэрмінова выехаць на месца пражывання заяўнікаў і дэталёва вывучыць магчымасці вырашэння гэтых пытанняў.
Падчас прыёму разглядаўся і зварот наконт працаўладкавання.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии