Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

В этом году исполнилось десять лет с того момента, как деревня Мажа стала агрогородком

08.11.2017
Гэтай даце было прысвечана свята населенага пункта «Мой родны кут — мая калыска!», якое ладзілася 14 кастрычніка на Пакровы і ў Дзень маці. Удзельнікаў і гасцей дзейства, а іх сабралася звыш паўтары сотні, каля раённага Цэнтра традыцыйнай культуры сустракалі выставы-дэгустацыі, падрыхтаваныя выкладчыкамі і навучэнцамі Капыльскага дзяржаўнага каледжа, а таксама выставы твораў мясцовых народных умельцаў. [caption id="attachment_61758" align="aligncenter" width="580"]■ На выставе-дэгустацыі Капыльскага каледжа ■ На выставе-дэгустацыі Капыльскага каледжа[/caption] Адкрываючы мерапрыемства, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк павіншавала прысутных з трайным святам і пажадала аграгарадку і яго жыхарам далейшага працвітання. Гістарычныя звесткі сведчаць, што вёска Мажа была вядома ўжо ў 1846 годзе. З таго часу адбылося шмат падзей, змянілася шмат пакаленняў. А вось сёння, як адзначыла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у аграгарадку пражывае 636 чалавек у 248 домаўладаннях. Тут знаходзяцца ўстановы адукацыі, культуры, аддзяленне ААТ «Піянер-Агра». Вольга Мікалаеўна падзякавала ўсім за плённую працу і павіншавала са святамі. [caption id="attachment_61759" align="aligncenter" width="580"]■ Танцуюць выхаванцы Мажскага ВПК д/с-СШ ■ Танцуюць выхаванцы Мажскага ВПК д/с-СШ[/caption] Па традыцыі адбылося ўшанаванне найбольш адметных жыхароў населенага пункта. Самымі старэйшымі, загартаванымі і горам, і радасцю, з багатым працоўным вопытам з’яўляюцца Марыя Аляксандраўна Паляшчук і Валянціна Іосіфаўна Чаркас. А вось самымі юнымі, якімі ў гэтым годзе папоўніўся аграгарадок, сталі Мікіта Мягкі і Аксана Дашкевіч. У Мажы пражываюць 12 мнагадзетных сем’яў. На свяце былі адзначаны сямейныя пары Марыны і Яўгена Косачаў, Юліі і Аляксандра Філіпавых, Вольгі і Валерыя Захарчэняў. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас паважаных матуль — Таццяны Чумак, узнагаро-джанай ордэнам Маці, і Ірыны Бякешкі, маці Антона Смольскага, які падае вялікія надзеі ў спорце. Шмат слоў удзячнасці прагучала ў адрас ветэранаў працы. Педагогаў віталі дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч і былая настаўніца беларускай мовы Лілія Маргелава. [caption id="attachment_61760" align="aligncenter" width="580"]■ Можна было пачаставацца смачнай юшкай ■ Можна было пачаставацца смачнай юшкай[/caption] Сярод тых, хто не здрадзіў сельскай справе, былі адзначаны Алена Радаман, Міхаіл Данілевіч, Уладзімір Пупейка, дынастыя Кенік і іншыя. А вось сапраўдным упрыгажэннем свята стала выстава вырабаў народных майстроў. Сваім талентам і натхненнем вызначыліся Наталля Валога, Наталля Астрэйка, Роза Жукоўская, Яніна Ярмаліцкая, Галіна Жулкоўская, Мікалай Нагорны. Віншаванні прымалі Аляксандр і Марыя Лешчанок, якія разам пражылі 40 гадоў шчаслівага сямейнага жыцця. А таксама Валянціна Маісеенка і Уладзімір Мароцкі, якія ў гэты дзень адзначалі свае дні нараджэння. Да свята вёскі быў праведзены конкурс на лепшае падвор’е. Па яго выніках лепшымі прызнаны сядзібы Алены Сінькевіч, Фелікса Сапешкі, Людмілы Кульбіцкай і Мікалая Аўхімовіча. На працягу ўсяго свята-ўшанавання гучалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні выхаванцаў Мажскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-пачатковая школа, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Вячаслава Курчыка, Вольгі Даманскай. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей