Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Помолиться за предков

01.11.2017
1 лістапада вернікі Каталіцкага Касцёла штогод святкуюць урачыстасць Усіх Святых, а 2 лістапада ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. 6306514881_cfd247e037_o У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу. 2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы. Сардэчна запрашаю на супольную малітву: 1 і  2 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00. Наведванне могілак святаром: 5 лістапада — в. Якубавічы — 13.00 6 лістапада: Капыль — 11.00 Чарнагубава — 12.30 Кацельнікі — 13.30 7 лістапада: Думічы — 11.00 Язвіны — 12.00 Бабоўня — 13.00 Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч касцёла святых Пятра і Паўла

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей