Жыхары Капыля змаглі закупіцца садавінай і агароднінай па больш нізкіх, чым у магазінах, цэнах.

Збожжа і бульбу, капусту і моркву, цыбулю і чырвоныя буракі, памідоры, гарбузы, яблыкі, апошнія восеньскія кветкі і іншыя здабыткі садоў і агародаў прывезлі на продаж сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі. Было шмат пакупнікоў, і практычна ніхто не выходзіў за вароты з пустымі рукамі. Акрамя садавіны і агародніны, можна было купіць свежую рыбу, кураціну, выпечку, абутак, адзенне, тавары паўсядзённага ўжытку.
Нагадваем, што наступны кірмаш пройдзе 4 лістапада. Пачатак у 8 гадзін.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии