Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

3 лістапада спаўняецца 135 год з дня нараджэння беларускага песняра Якуба коласа

03.11.2017
А ці ведаеце вы, што прапраўнук класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа мае капыльскія карані? [caption id="attachment_61652" align="aligncenter" width="580"]■ Ян Міцкевіч (другі справа) разам з татам Яраславам, стрыечным братам Глебам і дзядзькам Сашам Малевічам ■ Ян Міцкевіч (другі справа) разам з татам Яраславам, стрыечным братам Глебам і дзядзькам Сашам Малевічам[/caption] Гэта — прапраўнук вялікага паэта па лініі малодшага сына Міхася — пятнаццацігадовы падлетак Ян Міцкевіч. Справа ў тым, што яго матуля  Таццяна Балажынская нарадзілася і вырасла ў Капылі. Са сваім будучым мужам, праўнукам Коласа Яраславам Міцкевічам, яна пазнаёмілася ў 1997 годзе ў Мінску, праз два гады ажаніліся. А ў лістападзе 2001-га нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Ян, Ян Яраслававіч Міцкевіч. Так і «парадніўся» Якуб Колас з Капыльшчынай. Ян Міцкевіч — звычайны пятнаццацігадовы падлетак. Зараз ён жыве ў Мінску, вучыцца ў 10-м профільным класе СШ № 4 горада, дзе на паглыбленым узроўні вывучае матэматыку і англійскую мову. У беларускую сталіцу хлопчык разам з мамай Таццянай Уладзіміраўнай вярнуўся зусім нядаўна з горада Рыгі, дзе жыў з бацькамі. А набываў адукацыю Ян у Рыжскай асноўнай базавай школе імя Я. Купалы. Справа ў тым, што яго тата Яраслаў Сяргеевіч Міцкевіч займае пасаду саветніка-пасланніка ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. Мама пасля вяртання ў Беларусь працуе ў кансалтынгавай кампаніі ў аддзеле па персанале. Яніка цікавіць чароўны свет фэнтэзі і гісторыі. Ён вельмі таварыскі хлопец, мае шмат сяброў, з якімі весела бавіць час. Разам хлопчыкі наведваюць кінатэатры, цікавяцца новымі выставамі ды і проста гуляюць па сталічных вуліцах. Як сучасны малады чалавек Ян захапляецца спортам: наведвае трэнажорную залу, займаецца атлетыкай, пілатасам у школе, а таксама ўваходзіць у склад шматлікіх гульнёвых каманд, якія створаны на базе школы. Раней, у дзяцінстве, Ян пэўны час жыў у кватэры, якая належала другому песняру, знакамітаму беларускаму пісьменніку Янку Маўру, бо прабабка хлопчыка — дачка Маўра. А кватэра з’яўляецца амаль музеем: там знаходзіцца даволі шмат партрэтаў, кніг, асабістых рэчаў як Маўра, так і Коласа. Таму з самага дзяцінства падлетак пранікнуты сапраўдным беларускім духам. Ён спрабуе пісаць цікавыя тэксты, казкі, можа і рыфму скласці. Творы свайго знакамітага прапрадзеда Янік чытае не толькі ў рамках школьнай праграмы, але і па сваёй ініцыятыве. Наведвае Ян і Капыльшчыну. На жаль, у гэтым годзе не стала дзядулі па лініі маці Балажынскага Уладзіміра Фёдаравіча, але хлопчыка заўсёды чакаюць цётачка Валянціна, стрыечны брацік Глеб і сябры. Дарэчы, з Капыля пасля заканчэння летніх канікул Янік заўсёды ад’язджае са слязьмі на вачах: шкада пакідаць сваякоў і сяброў. Ян любіць вандраваць. Разам з бацькамі і сваякамі ён ужо пабываў у Германіі, Чэхіі, Польшчы, зусім нядаўна скончыўся ваяж па краінах Балтыкі. Адным словам — падлетак адкрыты для ўсяго новага, ён асэнсоўвае сваю  асаблівую ролю — адказнасць  за вялікае імя прапра-дзеда. Каб аддаць даніну памяці знакамітаму продку, на дзень нараджэння класіка ўсё вялікае сямейства Міцкевічаў, у тым ліку і маладое пакаленне, наведвае Літаратурны музей Коласа, магілу песняра і літаратурныя вечарыны, якія праводзяцца на дзяржаўным узроўні ў рамках святкавання дня нараджэння Якуба Коласа. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва Міцкевічаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей