Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

К руководителю района - коллективно

01.11.2017
У нашым раёне рабоце са зваротамі грамадзян надаецца вялікае значэнне: пастаянна праводзяцца прамыя лініі з кіраўнікамі аддзелаў, упраўленняў, арганізацый у будні, а па суботах — з кіраўніцтвам райвыканкама і райсавета дэпутатаў. 12 Кожную другую і чацвёртую сераду месяца з набалелымі праблемамі жыхароў Капыльшчыны прымае старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. Кожны раз да кіраўніка раёна звяртаецца розная колькасць заяўнікаў. На чарговым прыёме быў адзін зварот, але калектыўны. Жыхары Капыля вельмі занепакоены станам вуліцы Рамашкі. Заасфальтавана яна была шмат гадоў таму без належнага ўсталявання водаадвядзення, таму цяпер адбываюцца на некаторых участках падтопліванні. Да таго ж пасля пракладкі газаправода дарожнае пакрыццё прыйшло ў нягоднасць. Праблема старшынёй райвыканкама ўзята на кантроль. Дырэктару Капыльскай ЖКГ Раману Бандарыку даручана правесці дэталёвае вывучэнне і ўнесці слушныя прапановы па вырашэнні. Пакуль жа неабходна зрабіць усё магчымае, каб пры мінімальных затратах на бліжэйшы час абмежаваць доступ вады. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей