
Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Капыльшчыны! Сёння перад працаўнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій. Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі вялікую пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу. Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, узаемапавагі з удзельнікамі дарожнага руху! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии