Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Осенние хлопоты аграриев

28.10.2017
Уборка кукурузы на зерне з кожным годам мае ўсё большае значэнне. Адпаведна гэта культура становіцца важкім складальнікам у структуры ўраджаю. IMG_3739 Сёлета на Капыльшчыне пад кукурузу на зерне адведзена 2608 га, 245 з іх плануюць убраць у ААТ «Ціміразеўскі». Гэта гаспадарка ўжо выканала даведзенае заданне больш чым на 60%, намалаціўшы на 24 кастрычніка амаль тысячу тон. Паводле слоў галоўнага агранома Віталя Гаўрыса, ураджайнасць дадзенай культуры раўнамернасцю не вызначаецца: некаторыя ўчасткі даюць па 65 – 70 ц/га, іншыя — па 50 ц/га. На ўборцы задзейнічаны два камбайны «Палессе» са спецыяльнымі прыстаўкамі, якія ўзмацняюць шэраг вузлоў машын і ахоўваюць іх ад пашкоджання цяжкімі пачаткамі, зніжаюць страты. [caption id="attachment_61562" align="aligncenter" width="580"]■ Камбайнеры Аляксандр Дзелюковіч і Васіль Васілеўскі ■ Камбайнеры Аляксандр Дзелюковіч і Васіль Васілеўскі[/caption] Пасеена ў асноўным насенне ўкраінскай вытворчасці. Дарэчы, увесну гэтым відам работ займаліся механізатары Сяргей і Алег Пяцігорцы — добра вядомыя ў раёне і за яго межамі як лідары мінулагодніх уборачных кампаній. А вось убіраюць культуру Аляксандр Дзелюковіч і Васіль Васілеўскі. З імі мы сустрэліся на машынным двары. Выязджаць у поле было яшчэ рана — толькі-толькі рассеяўся туман, таму камбайнеры займаліся наладкай сваіх магутных машын і іх дробным рамонтам. [caption id="attachment_61564" align="aligncenter" width="580"]■ Аператары Аляксандр Вайтовіч і Міхаіл Мікуліч ■ Аператары Аляксандр Вайтовіч і Міхаіл Мікуліч[/caption] — Уборка кукурузы на зерне мае свае нюансы, — адзначае галоўны аграном, — таму не захаванне тэхналогіі і няправільная падрыхтоўка камбайна могуць стаць прычынай не толькі псавання ўраджаю, але і паломкі збожжаўборачнай тэхнікі. Вось і стараюцца механізатары выкарыстаць любую вольную хвілінку, каб давесці яе да ладу. Абмалочанае кукурузнае зерне трапляе на збожжаток. Тут ім займаюцца Жанна Курчэўская і Жанна Давідоўская, якія падмятаюць зярняты і рыхтуюць пляцоўку для новай партыі, а таксама вадзіцель пагрузчыка Анатоль Дубовік. Крыху паводдаль — збожжасушыльны комплекс ЗСК-40. Тут зерне праходзіць ачыстку і сушку. Аператары Міхаіл Мікуліч і Аляксандр Вайтовіч не першую ўборачную разам. Дасканала ведаюць працэс, вывучылі нюансы дапрацоўкі кожнага віду зерня. Усяго сушка кукурузы займае ад 6 да 8 гадзін, у залежнасці ад яе вільготнасці. А затым зерне ссыпаюць у склад, дзе яно чакае, як вырашыцца яго лёс: стаць кормам для жывёлы ў сваёй гаспадарцы або пайсці на продаж іншай. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей