З гэтай даты адбывалася паэтапнае падключэнне сістэм цеплазабес-пячэння ва ўстановах і жыллёвым фондзе. Нягледзячы на пацяпленне, якое назіралася на мінулым тыдні, адключэнняў абагрэву ў жыллёвым фондзе на тэрыторыі раёна не было. Паводле слоў намесніка дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандра Палешчука, толькі давялося перайсці ў рэжым працеплівання — аўтаматычнай рэгуліроўкі тэмпературы ў дамах у залежнасці ад тэмпературы вонкавага паветра. Усе аб’екты працуюць у штатным рэжыме. Званкоў на гарачую лінію па гэтым пытанні не паступала. З надыходам пахаладання батарэі значна пацяплеюць.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии