Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Нести свет, тепло и любовь

22.10.2017
Члены ініцыятыўнай рэсурснай групы Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Дабрадзеі» прынялі ўдзел у міжнародным форуме-фестывалі, прысвечаным Дню пажылых людзей. 60 У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау сабраліся актыўныя прадстаўнікі ініцыятыўных груп з усіх куткоў Беларусі. Прыехалі і госці — дэлегацыі з ЕС, Швейцарыі, Кыргызстана, прадстаўнікі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы», грамадскай дабрачыннай арганізацыі Хэсэд-Рахамім і інш. Мінская воб-ласць была прадстаўлена рэсурснымі групамі з Капыля і Жодзіна (іх усяго ў рэспубліцы восем), а таксама ініцыятыўнай — з Заслаўя. Мерапрыемства мела на мэце пераасэнсаванне ролі старэйшага пакалення ў грамадстве і прызнанне патэнцыялу пажылых людзей ва ўмовах старэння насельніцтва. — На форуме мы пазнаёміліся з вопытам сваіх калег з іншых абласцей і нават краін, — расказвае старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук. — Безумоўна, расказалі і пра сваю дзейнасць. Асаблівасць нашай групы ў тым, што мы займаемся не толькі міласэрнасцю, але і паралельна арганізоўваем канцэртную дзейнасць, сустрэчы і святы. Мы працягваем працаваць пад дэвізам «Дом без адзіноты», за кожным членам групы замацаваны людзі, якім вельмі патрэбна наша дапамога. Таксама зацікавіла і цеснае ўзаемадзеянне з мясцовай уладай. Падчас мерапрыемства прайшлі майстар-класы. На выставе былі прадстаўлены творы членаў групы Ларысы Чайко, Ганны Хацько і Алы Кахановіч. Даспадобы прыйшліся і нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні капыльскіх «Дабрадзеяў», якія нясуць святло, цяпло і любоў. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: члены капыльскай і заслаўскай груп.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей