40
(CMigrator copy 15)
20.10.2017
Увага – Праграме
Чарговае пасяджэнне Савета Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пройдзе ў канцы кастрычніка.
На ім плануецца разгледзець выкананне Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яшчэ адным важным пытаннем з’яўляецца ход выканання комплексу мер па рэалізацыі Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады прафсаюзнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.
У клопатах пра здароўе
Старшыні раённых галіновых прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацый згодна з планам мерапрыемстваў па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні праводзяць работу сярод членаў прафсаюзаў і іх сем’яў у гэтым напрамку.
У першую чаргу яны інфармуюцца пра паслугі, якія прадастаўляе УП «Белпрафсаюзкурорт», — адна з найбуйнейшых арганізацый у галіне санаторна-курортнага лячэння ў Рэспубліцы Беларусь. У яе сістэму ўваходзяць 13 санаторыяў.
На дадзены момант старшыні пярвічак арганізоўваюць збор заявак на набыццё пуцёвак на чацвёрты квартал гэтага і першае паўгоддзе наступнага года.
Прыярытэт
Інфармацыйная работа павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў і прафсаюзных камітэтаў.
З гэтай мэтай павінна быць сістэматызавана работа па больш аператыўным інфармацыйным абмене з раённым аб’яднаннем па пытаннях, якія патрабуюць асвятлення ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі. Матэрыялы аб дзейнасці прафсаюзных арганізацый неабходна пастаянна прадастаўляць для размяшчэння ў СМІ і сетцы інтэрнэт.
Поделиться
Комментарии