Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Лепшыя сярод афіцэраў

11.02.2011
[caption id="attachment_6916" align="aligncenter" width="580" caption="С. Сяргееў, Г. Ярмолік, І. Ліпніцкі"][/caption] Экспертна-крыміналістычная група (ЭКГ) Капыльскага РАУС у складзе старшага эксперта-крыміналіста маёра міліцыі Генадзя Ярмоліка і эксперта маёра міліцыі Сяргея Сяргеева па выніках работы за 2010 год ужо другі год запар прызнана лепшай сярод сваіх калег з райаддзелаў Мінскай вобласці. Поспех невыпадковы. Гэта – вынік напружанай працы афіцэраў-крыміналістаў. Вось толькі некалькі лічбаў: усяго за мінулы год ім прышлося 542 разы выязджаць на месцы здарэнняў (часам па 5-6 выездаў за суткі), па выніках 220 выездаў узбуджаны крымінальныя справы. Праведзена 302 крыміналістычныя экспертызы і 12 даследаванняў. Раскрыццю злачынстваў садзейнічала прымяненне крымінальных калекцый, картатэк, а таксама адабранне слядоў і рэчавых доказаў у 54 выпадках. Лепшым па выніках мінулага года сярод афіцэраў груп інфармацыйнага забеспячэння прызнаны таксама маёр міліцыі Ігар Ліпніцкі. Кіраўніцтва райаддзела, УУС Мінаблвыканкама неаднаразова адзначала працу афіцэра міліцыі па своечасовым і якасным ўводзе крымінальнай інфармацыі ў Адзіны банк даных, аналізе аператыўнай абстаноўкі, наладжаны ім прафілактычны ўлік. Перадавым афіцэрам уручаны пасведчанні аб прызнанні лепшымі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці  за 2010 год з уручэннем вымпела “Лепшы па прафесіі”. Уладзімір СКРЫПІНСКІ. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей